Грамадства

Чатыры гады «хіміі» і 3700 рублёў штрафу: прамоўтару вынеслі прысуд за «шматлікія абразы» сілавікоў і Лукашэнкі

На судзе Уладзіслаў Мураўскі настойваў, што мае псіхічны разлад.

Да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь асудзілі прамоўтара Уладзіслава Мураўскага па шэрагу пратэсных артыкулаў. Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Мінск з 31 кастрычніка да 2 лістапада. Судовы працэс вяла суддзя Юлія Шчоткіна, піша «Вясна».

Мураўскага абвінавацілі ў абразах прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК), пагрозам гвалту ў дачыненні да суддзі (арт. 389 КК) і публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Па матэрыялах абвінавачання Уладзіслаў Мураўскі неаднаразова публічна абражаў прадстаўнікоў улады ў тэлеграм-каналах і чатах («Каратели Беларуси», «Чат-Партизан», «Мая краіна Беларусь»), а таксама разгалошваў іх асабістыя даныя.

Сярод пацярпелых — участковы інспектар міліцыі УУС адміністрацыі Заводскага раёна Мінска, дэпутат Палаты прадстаўнікоў член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, следчы раённага аддзела СК па Заводскім раёне, камандзір АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, начальнік аператыўна-пошукавага аддзела ГУУС, а таксама тройчы — Аляксандр Лукашэнка.

Паводле следства, Мураўскі «таксама выказваў пагрозы гвалтам у дачыненні да суддзі Фрунзенскага раёна Мінска». Па гэтым эпізодзе, у ходзе судовага працэсу, першапачатковае абвінавачанне па ч. 1 арт. 366 КК (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) было перакваліфікавана на пагрозы гвалту ў дачыненні да суддзі (арт. 389 КК).

Мураўскі на судзе заявіў, што не прызнае сябе вінаватым, спаслаўшыся, што нічога не памятае нічога з паказанняў і размешчаных у інтэрнэце каментароў з прычыны псіхічнага захворвання ў форме змяшанага разладу, пасля чаго адмовіўся даваць якія-небудзь тлумачэнні.

Ягоная маці ў судзе паведаміла, што ў сына маецца псіхічнае захворванне — змяшаны разлад асобы. Аднак заключэнне эксперта абвергла наяўнасць уплыву псіхічнага разладу на магчымасць запамінаць падзеі і інфармацыю.

Пра Мураўскага вядома, што яго затрымлівалі на акцыі 14 ліпеня 2020 года ў Мінску. 

Суд прызначыў Мураўскаму пакаранне чатыры гады хіміі і штраф 3700 рублёў.

Каментары

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх57

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →