Надвор'е11

Чакаюцца складаныя ўмовы. Прагноз надвор'я на апошнія дні восені

У аўторак ноччу і раніцай захаваецца ўплыў цыклону, які адыходзіць на паўночны захад еўрапейскай тэрыторыі Расіі.

Фота: «Наша Ніва»

Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны ў аўторак чакаецца снег, днём месцамі, а па паўднёвым захадзе — снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -4..-10°С, максімальная днём -1..-7°С. У Мінску -3..-5°С.

29 і 30 лістапада чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я.

У сераду краіна апынецца пад уплывам паўднёвага цыклону, які перамяшчаецца з усходніх Карпат на Бранскую вобласць. Воблачна, ноччу з праясненнямі. Часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, днём па паўднёвым усходзе краіны з дажджом), месцамі чакаецца моцны снег.

У асобных раёнах — завіруха, на дарогах галалёдзіца,. Вецер пераменных напрамкаў парывісты, месцамі моцны парывісты.

Ноччу ад -4°С па поўдні да -12°С па поўначы і паўночным усходзе краіны, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -13..-16°С, максімальная тэмпература днём -6..+1°С.

У Мінску -6°С і працяглыя ападкі.

У чацвер, 30 лістапада, на большай частцы тэрыторыі — снег і слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу месцамі моцны парывісты.

Ноччу -5..-10°С, пры праясненнях да -13°С, максімальная днём 0..-7°С. У Мінску раніцай -8°С, удзень -5°С, снег.

Каментары1

  • Жвір
    27.11.2023
    Ну, але нічога, хутка вясна ! Нейкіх тры месяцы пачакаць засталося, і надыйдзе цяпло, вылезем з валёнкаў ды кажухоў, прылятуць птушкі, загамоняць лясы, усё павернецца да жыцьця !

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім11

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Горш толькі курэнне: маштабнае даследаванне паказала, што недахоп сну моцна звязаны са скарачэннем працягласці жыцця

Бяспалаў: Бабарыка спрабуе працаваць на тых, хто ўнутры краіны. Дайце прастору, не перашкаджайце17

На дне Дняпра знайшлі вялізны скарб з візантыйскімі манетамі2

Бабарыка расказаў пра «круглы стол» у СІЗА КДБ і свой ход думак у 2020-м5

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй2

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён4

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім11

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць