Пракоп'еў з нагоды чарады ператрусаў: Істэрычная рэакцыя злачынцаў у пагонах
У аўторак з ператрусамі прыйшлі да прадстаўнікоў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Каардынацыйнай рады. Вадзім Пракоп'еў, які сабраўся ў Каардынацыйную раду, пракаментаваў гэтыя пагромы.
«Стратэгія пабудовы альтэрнатыўных інстытутаў улады з'яўляецца правільным ходам, што і даказвае сённяшняя істэрычная рэакцыя злачынцаў у пагонах. Імі кіруе страх.
На загад Лукашэнкі яны паспрабуюць перашкодзіць гэтаму працэсу самымі бруднымі метадамі.
Кадыраўскім запалохваннем сваякоў хунта нічога не даб'ецца.
Жыхарам Беларусі варта перадаць сваё права голасу сваякам у дыяспары».
Пракоп'еў прапануе беларусам за мяжой галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду.
«Заклікаю ўсіх, каму дарагая Беларусь, пайсці разам са мной». Пракопʼеў пачынае палітычную карʼеру і ідзе ў Каардынацыйную раду
Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі
Падазраванымі па справе Каардынацыйнай рады праходзяць больш за 100 чалавек — СК
Павел Латушка — пра ператрусы ў яго і іншых чальцоў НАУ
Сілавікі прыйшлі з ператрусам і да Ганны Красулінай
Каментары