Свет22

Тэлеграм-канал жонак мабілізаваных атрымаў плашку Fake пасля атакі прапагандыста Салаўёва і праўладнага сумнавядомага юрыста

Месенджар Telegram пазначыў плашкай Fake канал «Путь домой» і рэгіянальныя чаты жонак мабілізаваных, якія спрабуюць арганізоўваць у Расіі мітынгі за дэмабілізацыю мужоў. Праўладны юрыст Ілля Рамясло патлумачыў гэта сваімі скаргамі. Ён таксама звязаў праект з экс-супрацоўніцай штаба Навальнага Ташай Пецярымавай, піша «Агенцтва».

Ілля Рэмясло

Плашка Fake увечары ў чацвер з'явілася ў канала «Путь домой» (амаль 27 тысяч падпісчыкаў), а таксама ў чатаў канала па Крыме, Саратаве, Яраслаўлі, Растове-на-Доне, Калінінградзе, Новасібірску і Омску. У апісанні канала і чатаў таксама з'явілася пазнака «Увага: многія скардзіліся, што гэты акаўнт выдае сябе за афіцыйны».

Канал адрэагаваў на гэтую падзею допісам: «Будзем расцэньваць як знак якасці. Разбіраемся з тэхпадтрымкай. Мы ўсё роўна ідзём наперад і не здамося! У каментары «Агенцтву» адміністратары канала пацвердзілі, што прычынай з'яўлення плашкі сталі масавыя скаргі. Тое, што адбылося, яны назвалі скаардынаваным нападам.

«Думаем, відавочна гэта атака Салаўёва і кампаніі», — патлумачылі аўтары.

Тэлеграм-канал Салаўёва 16 лістапада апублікаваў спіс антываенных рэсурсаў, якія стварылі ў Расіі замежныя спецслужбы для публікацыі негатыўных навін. Сярод іх быў і «Путь домой».

У той жа час юрыст Ілля Рэмясло ў сябе ў канале паведаміў, што плашка з'явілася па яго скарзе на крадзеж чужой назвы.

29 лістапада ён пісаў, што ў тэлеграме ёсць два каналы з назвай «Путь домой» і што ён падаў ад першага канала скаргу на другі. Паводле яго слоў, першы вядзе «выдатная валанцёрская, патрыятычна-настроеная, афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя «Цэнтр садзейнічання добраахвотнаму перасяленню «Путь домой», якая дапамагае расіянам у «недружалюбных краінах» і пра якую пішуць Марыя Буціна, Уладзімір Салаўёў і іншыя. 

Ілля Рэмясло вядомы сваімі рэгулярнымі інфармацыйнымі атакамі на Аляксея Навальнага і яго паплечнікаў.

Самая гучная з іх здарылася падчас спробы палітыка балатавацца ў прэзідэнты ў 2018 годзе: Рэмясло на сайце NavalnyLeaks абвінаваціў Навальнага ў крадзяжах і перамовах з заходнімі структурамі супраць Расіі. The Insider у 2019 годзе апублікаваў перапіску паліттэхнолага, экс-кіраўніка ўпраўлення адміністрацыі прэзідэнта па ўнутранай палітыкі Канстанціна Косціна, дзякуючы якой высветлілася, што ён удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта NavalnyLeaks.

Пра канал «Путь домой» Рэмясло пачаў пісаць з 28 лістапада. Ён звязаў яго з замежнымі спецслужбамі, якія выкарыстоўваюць сваякоў мабілізаваных, адной з аўтарак канала ён назваў экс-супрацоўніцу штаба Навальнага Ташу Пецярымаву.

Следам за Рэмяслом аб тым жа напісалі пракрамлёўскае выданне Readovka і прарасейскі вайсковы блогер Сямён Пегаў (WarGonzo).

Пецярымава ў гутарцы з «Агенцтвам» абвергла якую-небудзь сувязь з каналам «Шлях дадому». «Я думаю, што ўладзе трэба было дыскрэдытаваць нейкім чынам гэты канал і, відаць, патрэбная была нейкая асоба, звязаная з Аляксеем Навальным і з апазіцыяй. Паняцця не маю, чаму назвалі менавіта мяне. Магчыма, таму што я шмат пішу ў Twitter аб праблемах мабілізаваных», — выказала здагадку яна.

Канал «Путь домой» і аднайменныя рэгіянальныя чаты восенню 2023 года пачалі спробы арганізаваць мітынгі за дэмабілізацыю прызваных год таму расіян. Улады адмовіліся узгадняць ім акцыі. Напрыклад, у Маскве падставай для адмовы стаў кавід.

У панядзелак, 27 лістапада, канал апублікаваў зварот да расіянаў. У ім жонкі мабілізаваных заявілі, што дзяржава адвярнулася ад мабілізаваных і іх жонак — «тых, хто першы адгукнуўся на яго кліч аб дапамозе».

Таксама жанчыны выказалі спадзяванне, што Пуцін пачуе іх, і паабяцалі адступіць толькі пасля таго, як мужыкі вернуцца дадому.

Каментары2

  • Мда
    01.12.2023
    С этой дырявой телегой Дурова уже давно все понятно. ТГ, по запросу от кремлевских, вешает плашки на неугодные каналы, в то время как рашисткие z-каналы, открыто призывающие убивать украинцев, спокойно вещают в телеге и далее. Ранее в питерском офисе вконтакте сидел прикомандированный из фсб, теперь наверное аналогичный товарищ майор сидит и в дубайском офисе телеграм.
  • Папкорн
    01.12.2023
    Відавочны фэйк, на лагатыпе Шляха дамоў чорны пакет, а не сэрца на далоні.

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →