Грамадства

«Неабходная больш глыбокая дыскусія» — прэм'ер Літвы пра ўніфікацыю абмежаванняў для беларусаў і расіян

Інгрыда Шыманіце спадзяецца, што будуць прапанаваныя лепшыя рашэнні, якія адказваюць усім мэтам дзяржаўнай бяспекі.

Інгрыда Шыманіце. Фота: Kirill Chubotin / Ukrinform / Future Publishing via Getty Images

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце мяркуе, што неабходна больш глыбокае абмеркаванне пытання ўніфікацыі санкцый супраць расіянаў і беларусаў.

Паводле яе слоў, варта ацэньваць больш шырокі кантэкст — як палітычную пазіцыю краіны, так і магчымае зніжэнне патоку працоўных імігрантаў з Беларусі. Шыманіце спадзяецца, што будуць прапанаваныя лепшыя рашэнні, якія адпавядаюць усім мэтам дзяржаўнай бяспекі, піша Delfi.lt.

«Я думаю, што патрабуецца больш глыбокае абмеркаванне таго, якую праблему мы спрабуем вырашыць. Бо гэта не толькі пытанне загружанасці ўстаноў, (…) ёсць таксама пытанні больш шырокага кантэксту», — на пытанне аб уніфікацыі абмежавальных мер для грамадзян Расіі і Беларусі, якое вярнулася ў Сейм. Паводле яе слоў, пры абмеркаванні ўніфікацыі санкцый супраць расіян і беларусаў варта ўлічваць як палітычныя, так і эканамічныя аргументы.

Перш за ўсё, гэта пытанне нашай, як дзяржавы, пэўнай палітычнай пазіцыі ў адносінах да беларускага грамадства. Улічваючы, што дагэтуль мы спрабавалі аддзяліць народ Беларусі ад беларускага рэжыму — менавіта таму ў законе прадугледжаныя такія палажэнні», — сказала І.Шыманіце.

«Яшчэ варта мець на ўвазе, што вельмі вялікая частка людзей, якія атрымалі часовы дазвол на жыхарства ў Літве, не з'яўляюцца палітычнымі ўцекачамі, (…) а людзьмі, якія працуюць у такіх сектарах, як будаўніцтва і транспарт. Гэта працоўная сіла, людзі, якія з'яўляюцца працоўнымі імігрантамі. Відавочна, што калі на рынку працы не застанецца імігрантаў, то нам, імаверна, трэба будзе вельмі доўгая і цяжкая дыскусія з нашымі бізнэс-асацыяцыямі, ідэя якіх заключаецца ў тым, што міграцыю трэба палегчыць, бо працоўнай сілы не хапае», — падкрэсліла прэм'ер.

Таму, паводле яе слоў, пасля абмеркавання гэтага пытання павінны быць прадстаўлены рашэнні, якія дазволяць рэалізаваць усе пастаўленыя задачы.

«Відавочна, што існуе некалькі кантэкстаў, я думаю, што ў нас абавязкова будзе магчымасць абмеркаваць і пасля абмеркавання прапанаваць лепшыя рашэнні, якія спатрэбяцца для дасягнення не адной мэты, а максімальна некалькіх мэтаў адначасова», — рэзюмавала і.Шыманіце.

Каментары

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse2

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні6

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе1

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю75

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці1

Мінчанка пазнаёмілася на вуліцы з двума мужчынамі і атрымала трынаццатую судзімасць2

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →