На запісаным сілавікамі відэа затрыманы сцвярджае, што ён нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а ў 2020 годзе, маўляў, зняў з тэрыторыі клуба чырвона-зялёны сцяг, паведамляе «Вясна».
Загарадны клуб «Фестывальны» — адна з найбуйнейшых пляцовак на рынку event-паслуг Беларусі. Ён спецыялізуецца на правядзенні карпаратыўных забаўляльных і навучальных мерапрыемстваў, а таксама прыватных святаў.
Каментары