Суд у Дуброўне арыштаваў трактарыста з-за падпіскі на мясцовы паблік. Тэрмін незвычайны
Сілавікі знайшлі ў трактарыста Сяргея Каўбасава ў «Аднакласніках» падпіску на суполку «Усё пра Дуброўна», якая два месяцы таму была прызнана «экстрэмісцкай», піша «Віцебск, як гуляю!».
Бацька чатырох дзяцей Сяргей Каўбасаў жыве з сям'ёй у аграгарадку Расасна Дубровенскага раёна, працуе ў ААТ «Баброва-Агра» трактарыстам.
Суддзя Ігар Татаеў даў мужчыну мінімальны тэрмін — арыштаваў яго на адныя суткі.
Каментары