32 гады таму перастаў існаваць СССР. Беларусь канчаткова стала незалежнай
8 снежня 1991 года ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Брэсцкай вобласці былі падпісаныя знакамітыя Белавежскія пагадненні.
Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны, Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук афіцыйна дэнансавалі дамову аб утварэнні СССР і стварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).
СССР афіцыйна перастаў існаваць, крыху не дацягнуўшы да свайго 69-годдзя (30 снежня 1922).
«Перш за ўсё, да распаду СССР прывяло тое, што гэта была турма народаў. Улада ў СССР прагнала са сваіх тэрыторый і кінула ў бязлюдныя рэгіёны Казахстана і Узбекістана дзесяць народаў. Другая прычына, па якой распаўся СССР, — усе рэспублікі і шэраг аўтаномій прынялі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Не падтрымаць гэтыя пачынанні было нельга», — казаў два гады таму Станіслаў Шушкевіч у 30-я ўгодкі пагадненняў.
Каментары