ЦВК Беларусі адкрыў пазабюджэтны фонд. Грошы ў ім — для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання.
Адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага 2024 года. Спісы чальцоў камісій не будуць апублічаныя.
«Юрыдычныя асобы і грамадзяне, якія жадаюць прыняць удзел у дадатковым фінансаванні выбарчай кампаніі, могуць унесці грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд шляхам іх пералічэння на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак ЦВК Беларусі», — паведамляе прэс-служба ЦВК.
Гэтыя грошы пойдуць на аплату дадатковых выдаткаў: выраб бланкаў дакументаў па выбарах, інфармацыйных плакатаў, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.
Каментары