Культура22

«Ніхто не ведае, колькі яму засталося». Сям'я згуртавалася вакол хворага Бруса Уіліса

Гэты Дзень падзякі, 24 лістапада, быў вельмі эмацыйным для сям'і Уіліс. У святочныя выходныя дачка Бруса Уіліса Скаўт апублікавала ў Instagram кранальнае відэа, на якім яна і яе знакаміты бацька, які змагаецца з лобна-скроневай дэменцыяй (невылечным захворваннем галаўнога мозгу), што пагаршае маўленне і маторыку, трымаюцца за рукі за сталом, а таксама фатаграфію, на якой яна прыціскае яго далонь да свайго твару.

Жонка Бруса, Эма, таксама апублікавала рэтраспектыўную фатаграфію вялікай сям'і, у тым ліку іх дачок Мейбл і Эвелін, былой жонкі акцёра Дэмі Мур і яго старэйшых дачок Румер, Скаўт і Талулы, напісаўшы: «Я ўдзячная за тое, што спазнала такое каханне», піша usmagazine.com

Гэта горка-салодкі час для блізкіх Бруса. У сакавіку 2022 года сям'я абвясціла, што 68-гадовая зорка «Моцнага арэшка» змагалася з афазіяй, моўным разладам, які ўплывае на здольнасць чалавека камунікаваць.

Затым, у лютым гэтага года, высветлілася, што яго стан прагрэсуе, і яму быў пастаўлены дыягназ лобна-скроневая дэменцыя.

Па даных Нацыянальнага інстытута аховы здароўя, тыповая працягласць жыцця людзей, якія жывуць з гэтым захворваннем, складае ўсяго шэсць-восем гадоў, але некаторыя медыцынскія крыніцы сцвярджаюць, што яна складае ўсяго два гады.

З тых часоў 45-гадовая Эма, 61-гадовая Дэмі, 35-гадовая Румер, 32-гадовая Скаўт і 29-гадовая Талула знаходзяцца вакол яго кругласутачна, 7 дзён на тыдзень, разам з 11-гадовай Мэйбл і 9-гадовай Эвелін.

«У Бруса бываюць добрыя дні і дрэнныя дні, але за апошнія два месяцы іх стала нашмат больш. Дрэнных дзён больш, чым добрых», — паведамляе крыніца.

«Гэты досвед яшчэ больш зблізіў усю сям'ю. Ніхто не ведае, колькі часу засталося ў Бруса, таму яны атрымліваюць асалоду ад кожнага імгнення, праведзенага з ім».

Фота з інстаграма Бруса Уіліса

Паводле другой крыніцы, уся сям'я, па сутнасці, жыве пад адным дахам. «Яны ўсе там пастаянна», — паведамляе крыніца.

«Як толькі Брусу паставілі дыягназ, усе сабраліся разам, каб захаваць памяць пра яго сям'ю і і быць побач у якасці пастаяннага напамінку, пра тое, што яны любяць яго. Усе круціцца вакол яго», — кажа абазнаны чалавек.

Паколькі за Брусам патрэбны кругласутачны догляд, прынамсі адзін член сям'і заўсёды з ім.

Каментары2

  • Лёлік з-пад Лімасола
    08.12.2023
    сапраўдны крэпкі арэшак; не блытаце з вусатымі пачварамі!
  • гоблен
    09.12.2023
    Бедняга!💪♂️ Держитесь! Ваша семья - молодцы!

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»6

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е на вялікія выходныя1

Былога намесніка дырэктара Гродзенскага тэатра асудзілі на чатыры гады

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа 12

У некаторых мінчукоў вада з крана можа стаць зялёнай

Расійскі знішчальнік пятага пакалення Су-57 высмеялі ў кітайскіх сацсетках10

Дональд Трамп абвясціў сваю перамогу на выбарах2

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»6

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Галоўнае
Усе навіны →