Былы супрацоўнік «Спутнік Эстонія» Алан Хантсам затрыманы эстонскімі спецслужбамі, паведамілі крыніцы з яго атачэння
Пакуль няма інфармацыі аб тым, якія прэтэнзіі да яго. Хантсам быў затрыманы ў мінулы чацвер, напярэдадні свайго пераезду ў Расію.
«Сёння яму павінны абраць меру стрымання», — паведамляюць знаёмыя Хантсама.
«Спутнік Эстонія» закрыўся 31 снежня 2019 года пасля таго, як усе супрацоўнікі агенцтва атрымалі пісьмовыя патрабаванні ад эстонскіх спецслужбаў разарваць адносіны з медыягрупай МІА «Россія сегодня», чыім праектам з'яўляўся «Спутнік Эстонія».
Каментары