Грамадства88

Затрымалі стваральнікаў сэрвіса Пісьмо.бел па адпраўцы лістоў у турмы

У адным з тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі, з'явіліся відэа з двума мужчынамі. Сцвярджаецца, што яны арганізатары сэрвіса Пісьмо.бел, праз які ўсе ахвотныя маглі адправіць лісты палітвязням. 

Абодвух затрыманых абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах у 2020 годзе, а аднаго з іх прымусілі «каяцца» ў наяўнасці татуіроўкі з выявай Ніны Багінскай.

Паводле інфармацыі «Вясны», затрыманых завуць Ігар Углік (на фота злева) і Аляксандр Лыкшын (справа). Вядома, што Ігар з дзяцінства мае інваліднасць.

Калаж: «Вясна»

Таксама губазікаўцы страшаць, што нібыта «ў руках сілавікоў апынулася база з замовамі, аплатнымі данымі, тэкстамі і рэквізітамі адпраўнікаў». 

Аднак, паводле наяўнай інфармацыі, насамрэч сілавікі не змаглі атрымаць доступ да сэрвісу.

Каментары8

  • Галь
    08.12.2023
    Здаецца ў гэтых гопнікаў у балаклавах галовы трасуцца ад жаху не менш чым у іх гаспадара
  • Беларус
    08.12.2023
    А пiсьма чым памяшалi расейскiм фашыстам?
  • No
    08.12.2023
    Гестапавікам і лукашыстам у будучыне ніхто лісты пісаць не будзе за кратымі, акрамя сваякоў.

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША2

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»4

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Разважае эксперт39

Яшчэ адзін банк прапанаваў здымаць грошы на касах у крамах

Трамп увёў 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША2

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць