Эканоміка22

БелАЗ будуе ў Оршы новы завод

У будаўніцтва кольцараскатнай вытворчасці БелАЗ укладзе агулам 194,8 млн рублёў. Гэта дазволіць у 2025 годзе вырабляць сталёвыя загатоўкі для падшыпнікаў, шасцерняў і іншай прадукцыі дыяметрам да 3 метраў і масай да 3 тон, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Фота: belaz.by

Увядзенне завода ў эксплуатацыю мусіць даць прадпрыемству магчымасць забяспечыць загатоўкамі вытворчасць буйнатанажных самазвалаў. Акрамя таго, плануецца, што іх можна будзе пастаўляць і на экспарт у Расію, таму што гэтыя загатоўкі выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, вытворчасці авіярухавікоў, атамнай энергетыцы, суднабудаванні і іншых галінах.

Асноўны аб’ём работ на абʼекце плануецца завяршыць у 2024 годзе. Кантракты на пастаўку аўтаматызаванай лініі для вырабу кальцавых загатовак і ўчастка тэрмічнай апрацоўкі заключаныя яшчэ ў 2021 годзе. Цяпер абсталяванне, як паведамляецца, ужо вырабленае, хутка яго даставяць у Оршу і пачнуць мантаж у новых цэхах.

Каментары2

  • бабруйчанін
    16.12.2023
    Пасля усяго ..на БелАзе тонн 70 90 калонай у колькасці 20 ці 30 ..у кожнам па адзяленню турыстау наведаць Вільню Рыгу да і у Талін завітаць..На каву гарбату
    Якія сууу .суседзі да беларусау пытанні заувагі былі???
  • 2024
    17.12.2023
    Добрая навина, спадзяюся што будуць выребляцца так сама якасныя товары народного спажывання, напрыклад якасныя паляуничыя ци турыстычныя нажы
    беларускага брэнду,або што иншае.

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»1

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць