Усяго патроху22

Forbes уключыў беларуску ў топ-20 найлепшых прадпрымальніц тэхіндустрыі Кіпра

Заснавальніца AI-стартапа Soula беларуска Наталля Міранчук увайшла ў топ-20 Women in Tech на Кіпры паводле версіі Forbes, піша Devby.io.

Forbes Cyprus Women in Tech — гэта прэмія, якая ўручаецца жанчынам-прадпрымальніцам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё тэхналагічнай галіны ў краіне, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў дабрачынных і сацыяльных ініцыятывах.

Soula-AI — праграма для дапамогі цяжарным жанчынам і бацькам. У праграме ёсць персаналізаваная інфармацыя аб цяжарнасці, родах і пасляродавым перыядзе, чат-бот і бібліятэка.

Стартап заснавала беларуска Наталля Міранчук. На пачатку гэтага года праект ацэньваўся ў 2 мільёны даляраў. Адной з першых інвестарак праекта была беларуская мадэль Кацярына Даманькова. Таксама ў Soula інвеставала расійская мадэль Наталля Вадзянава.

Увесну AI-праграма ўвайшла ў дзясятку найлепшых стартапаў на думку Thousand Faces. У верасні праект перамог у міжнародным конкурсе стартапаў на Кіпры. Стартап атрымаў 15 тысяч еўра фінансавай падтрымкі і магчымасць удзельнічаць у міжнароднай праграме ад Microsoft. У кастрычніку праграма Soula выйграла ў конкурсе стартапаў, якімі кіруюць жанчыны, на Мальце, і атрымала прыз у памеры 80 тысяч даляраў.

Каментары2

  • даведка
    18.12.2023
    Между прочим, она выпускница Академия управления при президенте Республики Беларусь. )))
  • ололо
    18.12.2023
    А як чалавек - рэдкая гістэрычка. Давялося папрацаваць, болей ня хочацца.

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»7

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай15

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»7

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць