Грамадства1515

«Яны прыйшлі па тэлефон і камп'ютар — я на стрэсе аддаў сваю тэхніку». Назіральнік на выбарах-2020 расказаў пра затрыманне КДБ 10 дзён таму

На тым тыдні супрацоўнікі КДБ масава прыйшлі з ператрусамі і праверкамі да былых незалежных назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах — 2020. 11 снежня яны прыйшлі таксама па месцы рэгістрацыі да 23-гадовага Арцёма Канановіча з Мінска. На прэзідэнцкіх выбарах ён назіраў ад ТБМ, але супрацоўнікаў КДБ цікавала сувязь з праваабарончым цэнтрам «Вясна». Арцём распавёў пра гэта.

Арцём Канановіч быў затрыманы цэнтральным апаратам КДБ у панядзелак 11 снежня, калі прыйшоў у госці да маці.

«Гэта адбылося ў абед. Я тады быў у гасцях у маці, уласна, па месцы сваёй рэгістрацыі. У кватэры няма званка, таму яны чакалі каля дзвярэй, калі хтосьці будзе заходзіць ці выходзіць. Так яны зайшлі з маці.

Я гэтага не чакаў, таму не падрыхтаваўся: не выдаліў нейкіх матэрыялаў і не заблакаваў тэхнікі. Прыйшлі два чалавекі ў цывільным — гэта былі оперупаўнаважаныя КДБ. Яны сказалі, што ім трэба правесці ператрус у межах крымінальнай справы за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса)».

Потым яны паклікалі суседзяў у якасці панятых. Супрацоўнікі адразу запыталі пра «забароненую сімволіку» дома. Але фактычна гэта іх не цікавіла насамрэч.

Яны прыйшлі па тэлефон і камп'ютар — я на стрэсе аддаў сваю асноўную тэхніку. Адразу ў ноўтбуку яны пачалі глядзець фота і запытваць, ці ўдзельнічаў я ў «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Мне здавалася, што я выдаліў усё, але не: захаваліся фота з акцый пратэсту.

Падчас ператрусу яны заявілі, што нібыта маё імя ёсць у новых спісах «Вясны» на назіранне на новых выбарах. І гэта з'яўляецца падставай, чаму мяне правярае КДБ».

З 2016 года Арцём займаўся актывізмам: удзельнічаў у розных канферэнцыях, дэбатах, праграме ЗБС і г. д. У 2020 годзе мінчук раздаваў белыя бранзалеты салідарнасці па інтэрактыўнай карце. На прэзідэнцкіх выбарах мінчук назіраў за датэрміновым галасаваннем ад «Таварыства беларускай мовы». Але наўпрост перад выбарамі 8 жніўня яго затрымалі ў цэнтры Мінска і арыштавалі на сем сутак.

Цяпер — праз тры гады і пяць месяцаў — да Арцёма прыйшлі з ператрусам за незалежнае назіранне. Пастанова на гэта была падпісаная яшчэ 6 снежня 2023 года. У выніку ператрусу ў хлопца забралі тэлефон і ноўтбук — сказалі, што гэта літаральна на некалькі дзён. Хлопец адразу даў пароль толькі ад камп'ютара, а ад тэлефона — не. Верагодна таму яго забралі на допыт у КДБ.

«У мяне тады быў не найлепшы псіхалагічны стан, але яны ўсё адно забралі мяне з сабой на допыт. У мяне было адчуванне, што я не кантралюю сітуацыі… Цяжка было адэкватна ўспрымаць тое, што адбываецца са мной».

Следчы па справе быў Дзяніс Азяўчыкаў (раней быў у Гомельскім абласным упраўленні СК, цяпер на павышэнні ў КДБ).

У цэнтральным будынку КДБ Арцёма дапытваў супрацоўнік, які праводзіў ператрус, а пратакол допыту вёў іншы, які ўжо быў у кабінеце.

«Гэта быў канец працоўнага дня. Яны сказалі, што калі буду паводзіць сябе з імі па-сяброўску, то паеду дадому. Таксама яны паказалі артыкул Крымінальнага кодэкса і сказалі, што я магу «ўехаць» па ім ад двух да шасці гадоў, калі не буду з імі размаўляць. Але я не назваў бы абстаноўку нацягнутай, мяне хутчэй хацелі задобрыць: прапанавалі мне каву з цукеркамі, але пры гэтым спрабавалі дастаць з мяне як мага больш інфармацыі.

Задавалі пытанні, як я звязаны з «Вясной» і з назіраннем. Запытвалі, ад каго я назіраў, як акрэдытоўваўся, як забіраў накіраванне і гэтак далей. Супрацоўнікі заявілі мне, што «Вясна» атрымала новы грант, і КДБ трэба праверыць, ці сапраўды праваабаронцы працуюць, ці выкарыстоўваюць старыя базы. Нібыта ў іх ёсць інфармацыя пра новае фінансаванне і ім трэба праверыць, наколькі якасна працуе «Вясна».

Супрацоўнікі КДБ сказалі Арцёму, калі ён не згадае пароляў, то ён не паедзе дадому.

«Мне прыйшлося згадаць пароль. У тэлефоне яны знайшлі шмат кампраметуючай інфармацыі на мяне. Я дакараю сябе за гэта. Я выдаліў з гугл-воблака, але ў памяці тэлефона захаваліся фота.

Напрыклад, як я раздаю белыя бранзалеты ў 2020-м. Я чакаў больш жорсткай рэакцыі на гэта ўсё, але яны былі спакойныя і прыязныя. Я ім спрабаваў казаць, што асабліва ні ў чым не ўдзельнічаў, але яны паказвалі фота з майго тэлефона, якое казала аб адваротным. Так што адмаўляць нешта было бессэнсоўна. Супрацоўнікі казалі, што нам важна давяраць адзін аднаму, і калі яны зразумеюць, што я хлушу ім, то яны і ставіцца да мяне адпаведна пачнуць. Казалі яшчэ нешта накшталт таго, што ў гэтым кабінеце я сам за сябе, і прасілі назваць імёны тых, хто са мной на фотаздымках з акцый пратэсту. Пра некаторых людзей мне прыйшлося распавесці — большасць з іх не ў Беларусі. Стараюся ўсіх папярэдзіць».

Допыт цягнуўся каля гадзіны-паўтары. У КДБ з Арцёмам запісалі відэа:

«Мяне запэўнівалі, што гэта не «пакаяльнае» відэа, але па факце яно было гэткім. Там я кажу, што я быў назіральнікам у 2020-м, за ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах» адбыў адміністрацыйны арышт, з таго часу я больш ні ў чым не ўдзельнічаў, тое, што маё імя апынулася ў спісах «Вясны», мяне вельмі непакоіць і дастаўляе праблемы. Гэта такое відэа, дзе мне трэба было адмовіцца ад сувязяў з «Вясной». Яны мне загадзя сказалі, што трэба сказаць, а ў мяне з імправізацыяй нядрэнна, таму запісалі ўсё з першага разу.

Мяне адпусцілі з пытаннем: «За каго галасаваў на папярэдніх выбарах?» У адказ я таксама запытаў: «А вы за каго?» Яны пасмяяліся. І разышліся на тым, каб я так больш не рабіў, так бы мовіць. Я зрабіў выгляд, што выправіўся за гэты час».

Пасля размовы супрацоўнікі выйшлі з кабінета, нешта абмеркавалі і вярнуліся са словамі, што ад іх нічога не залежыць, але яны «скажуць начальству, што ён нармалёвы хлопец».

Таксама Арцёму далі падпісаць падпіску аб неразгалошванні, а таксама папрасілі напісаць паперу, што ён падтрымлівае дзейную ўладу і не будзе ўдзельнічаць у ніякіх «фармаваннях». Пасля гэтага Арцёма адпусцілі. Забраную тэхніку пакінулі ў сябе, але сказалі, што ён можа забраць яе праз пару дзён. Неўзабаве хлопец пакінуў Беларусь.

«Вельмі спадзяюся, што маё інтэрв'ю папярэдзіць іншых незалежных назіральнікаў і неяк дапаможа ім».

Каментары15

  • Iv
    22.12.2023
    Знайшоў сілы распавесці-гэта добра.
    Часткай трэнінгу павінна ьыць выдаленне інфы.
    Паводзіны і захоўванне інфы неналежныя
  • Аня
    22.12.2023
    Пра якую "забароненую сімволіку" яны ўвесь час плявузгаюць? Дзе паглядзець дакумент пра забарону?
  • Шок
    22.12.2023
    Добра, што з'ехаў. Але зашмат інфы трапіла да вылюдкаў. Хлопча, ну як можна быць такім легкадумным у канцы 2023? Ты фактычна знаходзіўся на тэрыторыі акупаванай ворагам. І пры гэтым насіў з сабой штодня кампрамат на сваіх сяброў і паплечнікаў! Ды трэба зачысціць, схаваць усё ў сеціўныя сховішчы, з якімі не сінхранізаваны тэлефон і ноўт. Напоўніць іх шлакам усякім, імітаваць іншае жыццё.

    Капспірацыя, лічбавая бяспека - для каго пішуць усе гэтыя гайды? Нават калі ты не збіраўся працягваць актывізм, трэба ўсведамляць, што ты адкаўваеш не сам за сябе, але і за ўсз, на каго маеш кампрамат. І галоўнае - тржба быць гатовым, што да цябе прыйдуць раней ці пазней, адрэпетаваць, што ты робіш і як рэагуеш. Матэрыялаў для падрыхтоўкі дачорта - кожны дзень НН публіку пра такіх жа разяваў. А тут дзіцячы сад нейкі. Гэб'ю нават адсутныя ў іх ізвіліны напружваць ня трэба - прыйшоў, забраў тэхніку і хадзі далей па адрасах.

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці1

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку3

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка5

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

Беларуска апісала і сістэматызавала больш за 2 тысячы запісаў пра сны

Telegram не так зразумелі — ён не збіраецца мадэраваць прыватныя чаты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці1

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →