Грамадства44

Апублікаваны абноўлены закон аб таварыствах уласнікаў і капрамонце. Якія асноўныя змены?

На Нацыянальным прававым партале з'явіўся закон «Аб змяненні законаў па пытаннях кіравання жыллёвым фондам і яго эксплуатацыі». Пераказваем асноўнае.

Цяпер адзін чалавек можа быць старшынёй толькі ў адным таварыстве. Старшыня павінен прайсці атэстацыю. Разам з гэтым спрасцілася працэдура ліквідацыі таварыства.

Змяняецца тое, як арганізацыі ўласнікаў будуць пералічаць грошы на капітальны рамонт. Цяпер яны будуць пералічвацца толькі на спецрахункі выканкамаў. Пры гэтым таварыствы ўласнікаў маюць права пералічыць на адмысловыя рахункі і тыя сродкі, што сабралі раней на сваіх рахунках. 

Таксама ўзмоцняць адказнасць старшыняў праўленняў за парушэнне заканадаўства пры даванні жыллёва-камунальных паслуг і паслуг па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, а таксама — за невыкананне патрабаванняў мясцовых органаў улады.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз паўгода пасля яго афіцыйнага апублікавання (апублікаваны дакумент 5 студзеня 2024 года).

Цалкам азнаёміцца са зменамі можна па спасылцы.

Чытайце таксама: 

Павышэнне падаткаў, ліміт па даходах. Што змяняецца для ІП у 2024 годзе

Рэлігійныя арганізацыі ў Беларусі мусяць прайсці перарэгістрацыю

У Беларусі хочуць адбіраць за даўгі адзінае жыллё грамадзян

Каментары4

  • Ясна
    05.01.2024
    Дзеля грошай з рахункаў таварыстваў і дзеля "патрабаванняў мясцовых органаў" усё і робіцца.

    Да таго ж колькасць дамоў пад самакіраванне зменшыцца. На ўсіх сертыфікаваных проста не хопіць. Хоць у тым жа дзяржаўным ЖКХ на аднаго спецыяліста па кіраванню па 100 дамоў, з адпаведным негатыўным вынікам і адсутнасцю зваротнай сувязі. Самакіраванне як з'ява лічыцца небяспечнай у любой форме. 
  • апул упал
    05.01.2024
    Лупа, з былых службістаў (бугаёў, што выходзяць на пенсію ў 45 год) яшчэ нябось? 
  • Усе ў ЖЭСы, скончылася вольніца
    05.01.2024
    Назьбіралі на рахунку за 5 гадоў больш за 63тысячы. І вось гэтыя грошы трэба аддаць дзяржаве. Няма слоў, адныя мацюкі. Лупа, я вам прапаную аднойчы схадзіць са сваім старшынёй таварыства ў адміністрацыю на гэты схадняк, куды ўсіх старшынь заганяюць пад пагрозай зьнішчэньня. Няма ў беларускай мове такога слова, каб перадаць гэты баль чарцей з адміністрацыі раёна па ЖКГ. Курвы з начосам нікога не слухаюць. Ведаеце, каб на даху шматкватэрнага дома павесіць закат на балоце, трэба на ўзгадненне каля 3тысяч рублёў заплаціць. Дзе будзе вісець, як, якога памеру. А вам гэтая ануча патрэбная? У нас адна курва, жонка пенсіянера вайскоўца, усё бегала, вішчэла, а калі даведалася, за якія грошы, нашыя грошы, у тым ліку і яе, язык у дупу засунула, і шчэ ў чаце некалькі месяцаў выла, якая ўлада хітрая. І калі глядзіш на гэтых старшынь, бачыш жаданьне амаль кожнага кінуць у бок гэтых гарластых цётак з начосам Ф-1.

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць