Літаратура

Сяргей Шупа пераклаў знакавы раман літоўскага пісьменніка

У беларускім выдавецтве з пражскай прапіскай Vesna неўзабаве выйдзе з друку знакаміты літоўскі раман у перакладзе Сяргея Шупы — гэта «Туўла» Юргіса Кунчынаса (1947-2002), паведамляе bellit.info. Першая прэзэнтацыя перакладу мае адбыцца ў Вільні на фоне Віленскага кніжнага кірмашу, які пройдзе 22-25 лютага.

«…Вільня ў позьнесавецкія часы. Зарэчча і Стары горад, могілкі і мроі, масты і рэчкі, мянты і мастакі, паэты, мроі, мешаніна моваў, непрыкметныя людзі з пакручастымі лёсамі. Места, якое ўсім нам знаёмае — і пра якое мы амаль нічога ня ведаем. Места, якога ўжо няма. І над гэты местам гнаным кажаном — галоўны герой, над гэтым местам — ён і яго каханьне. Туўла… Жанчына, якая робіцца горадам. Горад-жанчына. Каханьне-сьмерць. І ўсё гэта ў такім тонкім, майстэрскім паэтычным перакладзе, што ні на імгненьне не сумняваешся — так яно і было напісана, такімі словамі, такім голасам. Дакладней, галасамі. Іх тут безьліч —і ўсе розныя», — дзеліцца ўражаннямі першы чытач перакладу пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і працягвае:

«А яшчэ ў кнізе падрабязна, зь веданьнем справы, зь нейкай жарсьцю апісваецца страшны сьвет савецкага ЛТП. Бо герой — алькаголік, і гэта яго праклён, яго філязофія, яго ўнутраная эміграцыя, яго лёс, яго маленькая сьмерць, безь якой тут, у імпэрыі, ня выжыць. Віленскі ЛТП, знутры, навыварат, за плотам — турма… За вокнамі — савецкая Літва, якой застаецца зусім мала да свабоды, але ці ведаюць пра гэта пэрсанажы?»

Перакладчык Сяргей Шупа дзякуе рэдактарцы раману Аляксандры Макавік і аўтару пасляслоўя Андрэю Антонаву.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю91

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць