Расійскі верталёт Мі-8 пацярпеў крушэнне ў Карэліі. Ён упаў на дно Анежскага возера
Верталёт перастаў выходзіць на сувязь падчас трэніровачнага палёту над акваторыяй Анежскага возера. На борце знаходзіліся тры члены экіпажа.
Як пішуць расійскія СМІ, верталёт ляцеў на спаборніцтвы ў рамках міжнароднай канферэнцыі «Рускі лёд-2024». Ім кіраваў вопытны экіпаж з тысячамі гадзін налёту.
Ратавальнікі МНС Расіі на снегаходах і судах шукалі экіпаж. Яны выявілі абломкі верталёта Мі-8 за 11 км ад берага. Глыбіня возера тут складае ад 40 да 50 метраў.
Як паведамілі ў МНС, да работ прыцягнута больш за 140 чалавек, у тым ліку вадалазы.
Што стала з экіпажам Мі-8, пакуль не паведамляецца.
Для расследавання інцыдэнту створаны аператыўны штаб і камісія. Па факце крушэння верталёта СК РФ распачаў крымінальную справу.
Каментары