Міністр замежных спраў Украіны Дзмітро Кулеба расказаў, якая непрыемная прыгода напаткала яго падчас прагулкі з сабакамі.
Праілюстраваў ён аповед фатаграфіяй сваёй нагі.
«Сабак трэба любіць, але ж і трымаць на павадках», — заклікаў ён.
«Вялікі сабака, якога выгульвалі без павадка, напаў на маіх падчас прагулкі. І адначасна на мяне», — падзяліўся міністр.
Кулеба падзякаваў дактарам бальніцы за аказаную дапамогу.
Як вядома, сабакаў у міністра трое: Густаў, Бенджы і Марык, якога выратавалі з Марыупаля ў 2022-м, піша «Украінская праўда».
Каментары