Грамадства1010

Што адбывалася на апошнім паседжанні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы — вытрымкі з пратакола

У рэдакцыю «Нашай Нівы» трапіў пратакол паседжання Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Лукашэнкі. Ён адносна свежы — датаваны снежнем 2023 года. У ім, на жаль, няма стэнаграм выступоўцаў, але разгледжаныя пытанні даюць разуменне таго, чым і як займаецца гэты орган.

Узначальваў паседжанне Рады яе старшыня — тагачасны кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка. Цяпер ён стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Ігар Сергеенка 

Ягоны намеснік у Радзе — Ігар Луцкі, ён жа намеснік Сергеенкі і па Адміністрацыі.

Сакратар рады — гісторык Вячаслаў Даніловіч. Апошнія гады ён быў рэктарам Акадэміі кіравання, а цяпер прызначаны ў парламент. 

Атрымаць дадзены пратакол «Нашай Ніве» дапамог «Белпол». 

Вось якія пытанні стаялі перад тымі, хто сабраўся 5 снежня 2023 у Мінску: 

— «Аб рэалізацыі падыходаў Мінінфармацыі па выманні з продажу выданняў, якія скажаюць гістарычную праўду, і алгарытме ўзаемадзеяння з Мінкультуры і Мінадукацыі па выманні з фондаў бібліятэк экстрэмісцкіх выданняў». 

Заслухаўшы даклад міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова, Рада даручыла Мінінфарму сумесна з МУС, Мінадукацыі, Мінюстам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі вызначыць парадак вымання і знішчэння «экстрэмісцкіх матэрыялаў». 

— «Аб неабходнасці выпрацоўкі адзіных падыходаў да рэалізацыі культурнага імпартазамяшчэння». 

Выступіў міністр культуры Анатоль Маркевіч. Было вырашана даручыць Ураду, аблвыканкамам, Мінгарвыканкаму, Мінгандлю, Мінкульту ў самыя кароткія тэрміны выпрацаваць адзіныя падыходы па афармленні аб'ектаў гандлю, харчавання, культуры з выкарыстаннем традыцыйных навагодніх і калядных вобразаў, музычнага суправаджэння. 

— «Аб прынятых захадах па выключэнні лацініцы ў найменнях вуліц і іншых тапаграфічных аб'ектаў і вывядзенні яе да канца 2023 года з ужытку».

Выступалі старшыня Дзяржкамітэту па маёмасці Дзмітрый Матусевіч, начальнік Белчыгункі Уладзімір Марозаў і дырэктар Мінскага метрапалітэна Уладзімір Сотнікаў.

З чым выступалі гэтыя чыноўнікі, і ці хапіла каму з іх духу хаця б для гісторыі пакінуць аргумент на карысць лацінкі, невядома. Але ўсе прагаласавалі за даручэнне ўраду — да канца 2023 выканаць даручэнне Аляксандра Лукашэнкі і з канцамі знішчыць лацінку.

— «Аб распрацоўцы прыкладнай вучэбнай праграмы «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» і вучэбнай праграмы і вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» для 10 класа»

Заслухалі даклад міністра адукацыі Андрэя Іванца. Вырашылі прадставіць у Акадэміі кіравання інфармацыю пра зробленую працу і планы, а Даніловіч усё гэта абагуліць і перадасць у Адміністрацыю прэзідэнта.

— «Аб дарожнай карце развіцця часопісаў «Беларускі гістарычны часопіс» і «Гісторыя і грамадазнаўства»

Дарожную карту ўхвалілі.

— «Аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу «Адкрываем Беларусь» на прызы Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Лукашэнкі». 

Ідэю падтрымалі, будуць праводзіць конкурс.

Каментары10

  • qwerty
    29.02.2024
    Не прапісаны месцы, дзе будуць знішчацца беларускія кнігі. Відаць гэта будзе вырашацца рабочым парадкам.
  • Чыя б карова мычала
    29.02.2024
    Ну і дзе тут нешта пра палымяны прабеларускі выступ на пасяджэнні спадара Марзалюка, які нападае за "шавінізм" забітага Пуціным Навальнага?
  • *
    29.02.2024
    МАСКОВІЯ, РАССЕЯ !!!!!!!!

Цяпер чытаюць

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»5

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі2

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі на самалёт

У якіх гарадах Беларусі будуюць найбольш жытла? Розніца паміж усходам і захадам уражвае10

Падчас начной атакі Украіна страціла F-16

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні5

Абвінавачанне ў падпалах дамоў, звязаных з прэм'ерам Брытаніі, выстаўлена 21-гадоваму ўкраінцу

У беларускіх кінатэатрах круцяць фільм пра вайну, ад якога заплакаў Пуцін. Што гэта за кіно?12

Вызначыліся ўсе фіналісты «Еўрабачання-2025»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»5

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць