Грамадства2626

Марзалюк пра Навальнага: Ашалелы рускі шавініст, які ідэалагічна ненавідзіць нас, які здзекаваўся з нашай роднай мовы

Дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк у праекце «Азарёнок. Напрямую» расказаў, чаму беларускім і ўкраінскім нацыяналістам нельга сумаваць па Аляксею Навальным.

Игорь Марзалюк Ігар Марзалюк Igor Marzaliuk
Ігар Марзалюк падчас эфіру. Скрын відэа ibosh_media / YouTube

Па словах Азаронка, «цяпер з Еўропы пайшла метадычка — усім смуткаваць па Навальным і Нямцове (цяпер па ім гадавіна). Прытым што Навальны там пра беларускую мову…»

На гэтым моманце прапагандыста перапыніў Марзалюк.

«Рыгор, ты сарваў з языка. Каму, каму, але не беларускім нацыяналістам і не беларускім патрыётам усхваляць [Навальнага]. Калі чалавек зігаваў, выкідваў руку і крычаў: «Слава Расіі!». Калі чалавек, праехаўшы і смачна рыгнуўшы пасля нашых рэстаранаў, здзекаваўся над «ў». Перачытайце, нават я пра гэта пісаў. Гэта было ў яго сацыяльных сетках.

Вы каго [усхваляеце]? Ашалелага рускага шавініста, які ідэалагічна ненавідзіць нас? Які здзекаваўся з нашай роднай мовы? Навальны — гэта не тая гісторыя».

Па словах Марзалюка, яго асабліва замілоўвае, калі Навальнага пачынаюць усхваляць украінскія нацыяналісты. «Хлопцы, ён жа крычаў «Крым наш!» Ён жа быў супраць вашай тэрытарыяльнай цэласнасці ў тых межах, у якіх вы хочаце аднавіць сваю краіну. Хлопцы, вы сябруйце з галавой!»

Чытайце яшчэ: 

Марзалюк згенераваў новую ідэю, як удасканаліць заканадаўства аб генацыдзе

Марзалюк: Мы еўрапейцы. Еўразійства — гэта трызненне 

Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе

Каментары26

  • Павольней, калі ласка, я запісваю!
    28.02.2024
    Марзалюк падтрымлівае вяртанне Крыма Украіне, я правільна разумею?
  • нявеста Азаронка
    28.02.2024
    "Які здзекаваўся з нашай роднай мовы?"
    дык калі мову будзем вяртаць, Марзалюк?
  • нявеста Азаронка
    28.02.2024
    "Навальны — гэта не тая гісторыя"

    а тым часам... - У 10-х класах гісторыю Беларусі аб'яднаюць з сусветнай гісторыяй у адзін курс https://nashaniva.com/337476

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →