Грамадства22

Расію чакае рэзкае падаражэнне лекаў

У Расіі рэзка падаражэлі фармацэўтычныя субстанцыі, з якіх вырабляюць лекавыя прэпараты. У 2023 годзе іх кошт павялічыўся на 26% — да $116 за 1 кг.

Гэта вынікае са справаздачы аналітычнай кампаніі DSM Group, пiшуць Moscow Times са спасылкай на «Ведомости». «Падаражанне субстанцыі можа весці да павелічэння цаны на канчатковы прадукт (г. зн. на прэпараты)», — адзначыла дырэктар па развіццю бізнэсу фармвытворцы «Герафарм» Святлана Закірава.

Кошт субстанцый — дастаткова адчувальная частка цаны лекаў, але канкрэтны яе ўклад у канчатковы кошт прэпарата залежыць ад медыкамента, растлумачыў прадстаўнік «Бінафарм груп». На дадзены момант расійскія вытворцы закупляюць субстанцыі ў асноўным у Кітаі і Індыі.

«Гэта не расійская, а сусветная тэндэнцыя», — сцвярджае прэзідэнт кампаніі «Актыўны кампанент» Аляксандр Сямёнаў. Паводле яго слоў, доля расійскіх субстанцый на айчынным рынку складае не больш як 8-10 працэнтаў.

Пасля пачатку вайны ва Украіне ў Расіі рэзка скарацілася колькасць даступных лекаў. У 2023 годзе з асартыменту зніклі 2,2 тыс. гандлёвых пазіцый, падлічвалі раней у DSM Group.

Усяго ў аптэках па выніках года было даступна 19,4 тыс. лекавых сродкаў, або на 11 працэнтаў менш, чым годам раней.

Каментары2

  • Спадар
    21.03.2024
    А навошта рабсиянам лекавыя прэпараты ---- у есць х--ло и секта рпц...
  • Пан
    21.03.2024
    Спадар, будуць лекавацца глогам і лістамі лябяды

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску працуе пенсіянер, якому 93 гады3

Літоўскі блогер наведаў Мінск — і вось які раён назваў найлепшым5

Кіруючая партыя Грузіі ў перадвыбарчай кампаніі параўнала разбураныя гарады ва Украіне і цэлыя ў сваёй краіне3

Супольнасць трансгендараў Беларусі паведамляе пра зачыстку — былі затрыманыя мінімум 8 чалавек4

Стала вядома, у чым падазраюць беларуса, затрыманага за напад на расійскага апазіцыянера Волкава

Літва пабачыла ў закліках Рыжанкова рэкламны ход, а то і правакацыю1

Былы палітвязень расказаў пра цяжкі стан здароўя Аляксандра Фядуты9

У Расіі анансавалі выпуск «першага праваслаўнага месенджара». Што ён будзе сабой уяўляць?2

Mak.by на Нямізе зачыніўся на рэканструкцыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Галоўнае
Усе навіны →