Свет77

Парашэнка заявіў, што мае намер удзельнічаць у наступных выбарах ва Украіне

Экс-прэзідэнт Украіны таксама збіраецца балатавацца ў Еўрапарламент у выпадку ўступлення Украіны ў ЕС.

Пятро Парашэнка і Святлана Ціханоўская падчас кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі ў сакавіку 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Пятра Парашэнкі

«Калі вы пытаецеся ў мяне, ці планую я ўдзельнічаць у наступных выбарах, — так», — сказаў палітык у інтэрв'ю каналу Al Jazeera.

Па словах Парашэнкі, для іх правядзення Украіна павінна перамагчы ў канфлікце, паведамляе «Новое издание».

Акрамя таго, ён паведаміў, што мае намер балатавацца ў Еўрапарламент у выпадку ўступлення Украіны ў ЕС.

Парашэнка быў прэзідэнтам Украіны ў 2014—2019 гадах пасля ганебных уцёкаў з краіны Віктара Януковіча, якога зрынулі ў выніку другога Майдану.

Увесну 2019 года Парашэнка балатаваўся на другі тэрмін, але прайграў выбары Уладзіміру Зяленскаму.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне меліся прайсці ў гэтым годзе, але пакуль адмененыя з прычыны вайны.

Каментары7

  • Лол
    03.04.2024
    Пасля таго, як Парашэнка пачаў рэпрэсіі супраць Міхаіла Саакашвіллі, ён знік для мяне як сур’ёзны палітык. Саакашвіллі з камандай прыняў Грузію жабрацкай крымінальнай краінай, а пакінуў развітай і перспектыўнай. Парашэнка прыняў Украіну беднай карумпаванай краінай і пакінуў яе такой самай, затое зацята змагаўся з Мішам.
  • Янка
    03.04.2024
    Да Зяленскага i асаблiва да ягонай каманды ў украінцаў вельмі шмат прэтэнзій, і пасля сканчэння вайны Зяленскі, як і Чэрчыль ў 1945 годзе, наўрадці будзе пераабраны. Але антырэйтынг Парашэнкі ўвогуле зашкальвае, таму электаральных перспектыў у яго няма. Зараз крытыкі Зяленскага з лагеру Парашэнкі гавораць вельмі шмат вострых слушных словаў на адрас палітыкі Зяленскага, і гэта цалкам нармалёвая з'ява ва ўмовах дэмакратыі. Але гэта істотна не павялічвае электаральныя шансы Парашэнкі праз тое, што пад час сваёй кадэнцыі ён зрабіў вельмі няшмат са сваіх сучасных прапаноў Зяленскаму, у і т.л. у галіне сістэмнага змагання супраць карупцыі. Імаверней за ўсё пасля вайны Ўкраіну ўзначаліць нейкая трэцяя сіла: празаходняя, але без карупцыйнага бэкграўнду.
    Што тычыцца кантактаў Ціханоўскай і яе каманды з Парашэнкай і Еўрапейскай салідарнасцю - то тут няма нічога ганебнага. Нагадаю, што менавіта ЕС яшчэ летам 2020 года стварыла ў Вярхоўнай Радзе дэпутацкую групу ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі, у якую тады не ўвайшоў аніводны дэпутат ад Слугі народа. То бок калі хтосці не звыштаксічны гатовы падтрымаць беларускія дэмакратычныя сілы - welcome, а прэтэнзіі да боку Парашэнкі з боку ўкраінскіх уладаў за 5 год кіраўніцтва Зяленскага і СН нават не атрымалі выгляду судовай справы.
  • бабруйчанін
    03.04.2024
    Лол, Даведка Парашэнка запрасіў мэСаакашквілі як сябра па вышке в Украіну надаў грамадзянства пасаду...іііі Мішя???Адзячыў па саакашвілскі пачаў плявузгаць верешчаць ганьбіць Парашэнка Акрамя візга і " перфомансаў" нічога...Як дарэчы і у Грузіі ..Пакуль Штаты і міліардэр зрф на крадзенные грошы рэфармавалі Мішя " рэфарматар" Прыйшоў іньшы злолзей з рф вось і " мара"...І нікому Міша ні цікавы
    PS І 10 год таму аб Міша казаў а зараз беларусы самі пабачылі памацалі

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Усе навіны →
Усе навіны

Жан-Клод Ван Дам перадаў «пацалунак Пуціну» на фоне абвінавачванняў у сэксуальных злачынствах4

Каманду Ціханоўскай пакінуў кіраўнік аддзела знешніх сувязяў2

Беларусы на Вялікдзень вяртаюцца на радзіму. На польска-беларускай мяжы калапс5

Расійская прапагандыстка Андрэева свабодна падарожнічае па свеце з пашпартамі Чарнагорыі і Гандураса ў кішэні12

Прыпяць сёлета зусім не разлівалася ФОТАФАКТ

У Лоеве закрылі паромную пераправу: 130 кіламетраў у аб'езд

«Яна працавала і атрымлівала заробак». НАУ адказаў наконт грошай Мельнікавай3

Расійскі рэгіянальны дэпутат з 2021 года жыве ва Украіне і працуе дыстанцыйна адтуль, падтрымліваючы Пуціна і вайну5

Лукашэнка прызнаў вялікія праблемы на «Амкадоры»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць