Свет22

Стаў вядомы прысуд у Расіі за БЧБ-аватарку

Дзмітрыя Махава затрымалі за аватарку ва «Укантакце» з БЧБ-сцягам. На судзе нацыянальны беларускі сцяг ідэнтыфікавалі як сцяг Палка Каліноўскага і звязалі з Легіёнам «Свабода Расіі», піша SOTA.

Паводле матэрыялаў справы, якія зачытала суддзя, Махаў «11 жніўня публічна ў адкрытым доступе размясціў інфармацыйны матэрыял у выглядзе малюнка бел-чырвона-белага сцяга, які зʼяўляецца сімволікай узброенага фармавання Полк імя Кастуся Каліноўскага, які зʼяўляецца адгалінаваннем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь украінскага вайсковага фармавання Легіён «Свабода Расіі», унесенага ў спіс тэрарыстычных арганізацый», — зачытала суддзя. 

Мужчына патлумачыў, што аватарку ён выклаў у 2020 годзе. «А арганізацыя была прызнаная экстрэмісцкай у 2023. Як я павінен быў гэта прадбачыць?» — абураецца ён.

Махава аштрафавалі на 2 тысячы расійскіх рублёў (каля 70 беларускіх рублёў) па артыкуле аб «дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі».

Мужчыну затрымалі ля падʼезда яго дома 2 красавіка, калі ён гуляў з сабакам.

Раней не было вядома пра справы ў Расіі за нацыянальную беларускую сімволіку. 

У лютым пасол Беларусі ў Маскве Дзмітрый Круты анансаваў стварэнне абʼяднанага рэестра тэрарыстаў і экстрэмістаў для Расіі і Беларусі. 

Каментары2

  • рудник
    03.04.2024
    там у расеи яшчэ патрыярх рпц па святах надзявае манцию зяленую з бчб палосками, гэта иншае ци можна арыштаваць ?
  • мясцовы2
    03.04.2024
    які зʼяўляецца адгалінаваннем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь украінскага вайсковага фармавання Легіён «Свабода Расіі»
    https://nashaniva.com/339914
    Яны нас прыцягваюць да сябе на ўсіх узроўнях.
    Нам трэба рэагаваць на такі латэнтны генацыд яшчэ больш агрэсіўна.

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Усе навіны →
Усе навіны

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Разважае эксперт37

Яшчэ адзін банк прапанаваў здымаць грошы на касах у крамах

Трамп увёў 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША

Як будуць выглядаць людзі праз 1000 гадоў — прагноз навукоўцаў13

Планы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску памянялі не ў лепшы бок1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць