Караніка і іншых вертыкальшчыкаў адправілі «ваяваць» пад Воранава ФОТЫ
У Воранаўскім раёне прайшлі зборы па тэрытарыяльнай абароне Гродзенскай вобласці. На іх сабралі сярод іншых старшыняў райвыканкамаў, а кіраваў усімі зборамі сам старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

У якасці мэты мерапрыемства заявілі выпрацоўку ў мясцовай вертыкалі адзіных падыходаў у падрыхтоўцы і вядзенні тэрытарыяльнай абароны.


Паведамляецца, што Каранік і кіраўнікі раёнаў сярод іншага адпрацоўвалі практычныя навыкі ў стральбе.


Каментары