Грамадства88

Летапісец Пуціна патлумачыў значэнне некаторых слоў Лукашэнкі. У іх ён заўважыў адну просьбу 

Некаторыя назіранні з апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна запісаў карэспандэнт расійскага «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 11 красавіка 2024 года. Фота Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Нагадаем, тады Лукашэнка заявіў:

«Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь! Мірная, ціхая, спакойная, якая робіць сваю справу!».

Ён таксама казаў:

«Хочуць уцягнуць нас у вайну з Украінай. Што адбудзецца? Вы ведаеце: 1000 км — фронт на расійска-ўкраінскай мяжы. 1500 км — наша мяжа з Украінай. І на прыбалтыйска-польскім кірунку — яшчэ 1500. 3000 км! Ці зможам мы гэта зрабіць [закрыць яе?]? Не зможам! Не змо-жам! Гэта я вам кажу!

«Я так і бачыў, як ён кажа менавіта гэта Уладзіміру Пуціну, тлумачачы, чаму Беларусь не павінна ўдзельнічаць у гэтай вайне. Дакладней, як яны гэта абмяркоўваюць,

— піша Калеснікаў. —

Ён меў на ўвазе, праўда, мабыць, чамусьці ўжо паўнавартасную вайну з НАТА, а наўрад ці менавіта пра гэта трэба было цяпер казаць.

Але ён увязваў, каб паказаць: не, Беларусь не павінна ўдзельнічаць у баявых дзеяннях. Інакш абрынецца адразу ўсё».

Лукашэнка казаў журналістам:

«Мы хочам сабе праблем? Не хочам! Заўтра «Іскандэр» паставім … Я не кажу пра ядзерную боегалоўку… Ды прасцей за ўсё так ваяваць!..»

Калеснікаў пакпіў: «Аляксандр Лукашэнка то-бок яшчэ і паспяваў бразгаць расійскай зброяй у Беларусі. Гэта ўсё ж такі вялікі чалавек».

Каментары8

  • Што на гэты конт думае Пазняк?
    13.04.2024
    Пазняк, Усаў і іх нешматлікія прыхільнікі - хутчэй падтрымайце Лукашэнку, як вы любіце! Ату!
  • Алег
    13.04.2024
    Ёсік,цалкам згодны! І другі таксама афэлак добры. А ў іх словах усё нешта вышукваюць тайныя пасланні, глыбокія сэнсы. Дурныя як бот абодва! 
  • Алексей
    13.04.2024
    Молодец батька , никакой войны не надо. Идиоты пусть истребляют самих себя.

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам22

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

Парламент Германіі прыняў гістарычнае рашэнне3

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам22

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць