Грамадства

Кіраўніка прыватнай гомельскай тэлекампаніі асудзілі ўжо другі раз, а ягоны намеснік прапаў без вестак

Вядомага гомельскага бізнэсмена, заснавальніка і дырэктара прыватнай рэкламнай тэлекампаніі «ФілТВ» Віталя Філінскага ўжо двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паводле інфармацыі выдання «Флагшток», першы суд, які адбыўся ў канцы сакавіка, скончыўся для бізнэсмена 15 суткамі арышту, а пасля яго асудзілі паўторна, прызначыўшы чарговыя 15 сутак.

Віталь Філінскі. Фота: сацсеткі

Такім чынам, Філінскі працягвае заставацца за кратамі ў ізалятары часовага ўтрымання. Верагодна, падставай для пераследу маглі паслужыць нейкія публікацыі або рэпосты ў сацсетках — пасля арышту старонкі Філінскага ў фэйсбуку і «Вконтакте» былі выдаленыя.

Па тым жа абвінавачванні нядаўна судзілі іншага буйнога гомельскага бізнэсмена — Навума Каца. Абодва прадпрымальнікі з'яўляюцца членамі грамадскага аб'яднання садзейнічання развіццю прыватнага прадпрымальніцтва «Адзінства».

Што тычыцца «ФілТВ», то гэта адзінае ў Гомельскай вобласці рэкламнае агенцтва поўнага цыклу, якое займаецца распрацоўкай рэкламнай ідэі, яе ўвасабленнем і размяшчэннем атрыманага рэкламнага прадукту на ТБ-каналах.

Кампанія паспяхова працавала з 1996 года, выконвала, у тым ліку, дзяржзамовы. Напрыклад, здымала фільм для Савета Рэспублікі. Аднак у апошнія гады ў прадпрыемства пачаліся праблемы — нягледзячы на гэта, яно працягвала працу, хоць і ва ўрэзаным выглядзе.

Цяпер кампанія засталася ўвогуле без кіраўніцтва, бо неўзабаве пасля арышту Філінскага знік без вестак ягоны намеснік Андрэй Віннікаў. Уначы 1 красавіка мужчына выйшаў з дому ў невядомым кірунку і не вярнуўся. Ужо два тыдні яго шукаюць міліцыя і валанцёры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант12

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»26

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант12

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць