Грамадства66

Што за Калаўр са Століна, якога будуць завочна судзіць

Віктару Калаўру прапануюць вярнуцца з-за мяжы і здацца ў Следчы камітэт.

Віктар Калаўр. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Чалавека, якога збіраюцца судзіць, зваць Віктар Калаўр. Яму 46 гадоў, ён рабочы са Століна. Пасля школы праходзіў тэрміновую службу ў валожынскай 153-й асобай радыётэхнічнай брыгадзе.

Вядома, што ён быў палітычна актыўным чалавекам, допісы пра гэта ёсць у ягоных сацсетках. На старонках у сацсетках Віктар таксама падтрымлівае Украіну ў яе змаганні супраць імперыялістычнай агрэсіі.

Калаўра аб'явілі ў вышук у Беларусі ўлетку 2022 года як асобу, якая ўхіляецца ад следства па ч.1 арт. 130 КК РБ (распальванне варожасці або варажнечы) і арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). За гэта ў Беларусі яму б пагражала да пяці гадоў калоніі. Гэтыя артыкулы ў нашай краіне выкарыстоўваюцца амаль выключна для палітычнага пераследу.

Цяпер супраць Калаўра пачалі «спецыяльную вытворчасць» і будуць судзіць Віктара завочна. Мужчыне прапануюць вярнуцца ў Беларусь і здацца ў Пінскі раённы следчы камітэт.

У адваротным выпадку яму пагражае «завочны прысуд» — як і сотням іншых ахвяр палітычных рэпрэсій, якім удалося схавацца ў свабодных краінах.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады. 

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў. Каля 200 тысяч чалавек вымушаныя былі пакінуць Беларусь, ратуючыся ад рэпрэсій. Сотні тысяч людзей зазналі адміністратыўны пераслед або былі звольненыя па палітычных матывах. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Шуба качанавай
    17.04.2024
    Чаму каля 200 тыс. пакінула краіну? Нават па афіцыйных заявах з бсср яны прызналі, што 350 тыс.
    А калі ўлічваць дзяцей і супругаў, то , мяркую, пад мільён будзе. І кожны дзень едуць і едуць з сасуда.
  • Mafkees
    18.04.2024
    У адваротным выпадку яму пагражае «завочны прысуд»...
    //////
    Ужос!Я бы на его месте позвонил (или открытку послал) лукашистам и сказал что готов искупить заочной отсидкой. А то ни хамон в горло не полезет ни фуагра ни икра ни бельгийское пиво с крабом,зная что в бульбаленде висит неотсиженый заочный прысуд.
  • .
    18.04.2024
    Кац прапануе завочна здацца.

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам20

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

Парламент Германіі прыняў гістарычнае рашэнне3

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам20

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць