Здарэнні2525

Падлеткі з Беларусі і Украіны разбурылі пчальнік Музея каралеўскага палаца ў Варшаве

Хлопчык-беларус і дзяўчынка-ўкраінка раскідалі пчальнік на тэрыторыі Музея палаца караля Яна III у варшаўскім Вілянуве. Аб злачынстве паведамілі ў паліцыі польскай сталіцы, піша «Мост».

 Азнаямленне з абвінавачаннем. Фота: паліцыя Варшавы

Разбураныя вуллі падчас абходу знайшоў супрацоўнік музея. Пяць вулляў аказаліся спустошаныя, рамкі — паламаныя, а пчаліныя семʼі загінулі. З 20 пчаліных семʼяў, якія жылі на тэрыторыі музея, загінулі тры, стан астатніх правяраюць. 

Аб здарэнні паведамілі паліцыі.

Афіцэры вывучылі доказы. Высветлілася, што злачынцы ўзялі вогнетушыцелі і разбілі імі вуллі. 

«Гэтае месца, дзе праводзяцца адукацыйныя заняткі і курсы пчалярства, а мёд з пчальніка выкарыстоўваўся для кулінарных майстар-класаў, якія праводзяцца ў нашым музеі. Пчолы аказваюць вялікі ўплыў на экасістэму і на наша жыццё. Мы не можам апісаць, якая шкода была нанесена гэтым актам вандалізму», — напісалі супрацоўнікі музея ў фэйсбуку. 

Разбураны вулей. Фота: Музей палаца караля Яна III у Вілянуве

Падчас расследаванняў высветлілася, што вуллі разбурылі падлеткі. Абоім па 13 год. Хлопец — грамадзянін Беларусі, дзяўчынка — з Украіны. Іх затрымалі і дапыталі. Свае паводзіны дзяўчынкі растлумачылі тым, што ім захацелася пакаштаваць мёду. 

Падлеткам выставілі абвінавачанні ў знішчэнні маёмасці і парушэнні закона аб ахове жывёл. Іх далейшы лёс вырашыць суд па сямейных справах.

Каментары25

  • Ласун
    19.04.2024
    Шкада пчолак((( Не даваць гарэзам салодкага да канца жыцця)))
  • негодяйки
    19.04.2024
    Белорусы в большинстве своем ведут и вели себя как свиньи в Польше, громко разговаривают по русски, обсуждают поляков в присутствии поляков. Село и есть село. Холопство просто в генах. Пошли все вон!
  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.04.2024
    Голад не цётка ці выжывач у Варшаве)
    (тут магла б быць інтэграцыя са Снікерсам)

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць