Пад Адэсай затрымалі бацьку і сына, якія расстралялі паліцэйскага. Ім пагражае пажыццёвае
Украінскія сілавікі вызначылі месцазнаходжанне бацькі і сына, якія ўчора напалі на паліцэйскіх у Вінніцкай вобласці. Злачынцы хаваліся на тэрыторыі Адэскай вобласці, іх затрымаў спецназ.
Паліцэйскі, які загінуў пры выкананні абавязкаў, абараняючы напарніка, на якога напалі першым, паспеў зрабіць стрэлы і параніць злачынцаў.
Забойства работніка праваахоўных органаў караецца ва Украіне сувора — аж да пажыццёвага зняволення.
Нагадаем, уначы 20 красавіка ў Гайсінскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны работнікі паліцыі спынілі для праверкі аўтамабіль, у якім знаходзіліся двое мужчын.
Зламыснікі адкрылі агонь па паліцэйскіх. Ад атрыманых раненняў загінуў 20-гадовы праваахоўнік, а яго напарнік паранены.
Каментары