У Гомелі хлопец патушыў снежкай Вечны агонь і атрымаў крымінальны артыкул
Пасля неабдуманага ўчынку біяграфія навучэнца аднаго з гомельскіх каледжаў папоўнілася крымінальным артыкулам. Падрабязнасці распавялі ў пракуратуры горада, піша Belkagomel.by

У снежні мінулага года, вяртаючыся з заняткаў і праходзячы міма Кургана Славы на Рэчыцкім праспекце, малады чалавек чамусьці ўзяў камяк снегу і паклаў яго на краты Вечнага агню.
Полымя згасла. Відавочна задаволены вынікам студэнт пайшоў дадому, а на раніцу ўжо і забыўся пра зробленае.
Але нагадалі міліцыянты, якія ўстанавілі асобу хулігана.
Маладога чалавека прызналі вінаватым паводле артыкула «Хуліганства» і прысудзілі да 180 гадзін грамадскіх работ.
Каментары