Зямля расступілася. У Казахстане пабачылі незвычайную і дзіўную з'яву
Незвычайную прыродную з'яву выявілі ў адным з раёнаў Кастанайскай вобласці, што ў цэнтры краіны, піша Tengrinews.kz.

На адным з палёў відавочцы заўважылі велізарную адтуліну ў зямлі. У раённым акімаце заявілі, што яма з'явілася ў выніку прыроднага ўздзеяння.
Па даных акімата, на землях сельскагаспадарчага прызначэння ўтварылася яма памерам 3х4 метры і глыбінёй да 10 метраў.
«З-за вялікай колькасці вады, з восені 2023 года ападкі ў выглядзе дажджу і снегу, а таксама паводкі гэтага года, зямля цалкам прамочаная, падняўся ўзровень грунтавых вод. У сувязі з гэтым адбыўся абвал зямлі», — паведамілі ў адміністрацыі.

На кадрах, знятых на месцы здарэння, відаць, што ўнутры вялікай ямы ўтварылася маленькая адтуліна, а яе глыбіня значна большая, чым здаецца на першы погляд.
Каментары