Свет

Новым кіраўніком урада Шатландыі абралі памяркоўнага прыхільніка незалежнасці 

Парламент Шатландыі прызначыў новага лідара Шатландскай нацыянальнай партыі Джона Суіні першым міністрам урада гэтай часткі Вялікабрытаніі. 60-гадовы Суіні з'яўляецца прыхільнікам поўнай незалежнасці Шатландыі ад Лондана, аднак выступае за паступовы, без рэзкіх рухаў, выхад з Вялікабрытаніі, піша Бі-бі-сі.

Джон Суіні. Фота: PA Media

Папярэдні першы міністр і лідар Шатландскай нацыянальнай партыі Хамза Юсаф на мінулым тыдні падаў у адстаўку. Пасля развалу ўрадавай кааліцыі з зялёнымі яму пагражалі адразу два вотумы недаверу.

Такім чынам, Суіні ўзначаліць урад меншасці і для прыняцця рашэнняў будзе вымушаны спадзявацца на падтрымку апазіцыі: для большасці яго партыі не хапае двух мандатаў. Як чакаецца, Суіні будзе афіцыйна прыведзены да прысягі ў сераду.

Джон Суіні ўжо ўзначальваў Шатландскую нацыянальную партыю — у 2000-2004 гадах, калі яна была ў апазіцыі. Да і пасля гэтага ён быў дэпутатам розных узроўняў, а з 2007 года, калі ягоная партыя прыйшла да ўлады, займаў розныя пасады ва ўрадзе, адзін час быў віцэ-прэм'ерам.

Праграмная мэта Шатланскай нацыянальнай партыі — незалежнасць Шатландыі, і ўсе вядучыя фігуры ў партыі нязменна клянуцца ў вернасці гэтай мэты, але ў той жа час сярод іх існуюць розныя ўяўленні адносна таго, як менавіта да гэтай мэты ісці.

Джон Суіні належыць да лагера прыхільнікаў паступовага руху да незалежнасці шляхам пашырэння аўтаноміі Шатландыі ў рамках Злучанага Каралеўства.

У 2014 годзе, калі Суіні быў міністрам фінансаў і эканомікі ва ўрадзе тагачаснага лідара Шатландскай нацыянальнай партыі Алекса Сэлманда, Шатландыя са згоды Лондана правяла рэферэндум аб незалежнасці. Прыхільнікі аддзялення прайгралі з розніцай у 10 працэнтных пунктаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам5

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Усе навіны →
Усе навіны

Як звесці рызыку інфаркту да мінімуму?

Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт2

Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»6

Чарговы скандал з адміністрацыяй Трампа: журналісты знайшлі ў інтэрнэце персанальныя даныя топ-чыноўнікаў4

«Мой заробак у Польшчы вырас у дзесяць разоў» — гінеколаг Ганна Каско49

Міністр абароны Літвы: Няма гарантыі, што вайскоўцы ЗША ў машыне — правяраюцца і іншыя версіі1

Каля новай станцыі метро хочуць знесці прыватны сектар і двухпавярхоўкі. Мінчан клічуць на абмеркаванне5

У Мінску з'явіліся электрасамакаты «Яндэкс Go»

Удзельніцам «Міс Беларусь» дазволілі мець татуіроўкі і пірсінг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам5

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць