Грамадства22

У Гомелі за «экстрэмізм» асудзілі выкладчыцу ўніверсітэта транспарту

Па інфармацыі «Гомельскай вясны», учора ў Гомелі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» асудзілі 29-гадовую Зінаіду Сыч. Яна працуе асістэнткай кафедры «Будаўнічыя тэхналогіі» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, мае званне магістра тэхнічных навук і гадуе двух непаўнагадовых дзяцей.

Зінаіда Сыч. Фота з асабістай старонкі ў «Аднакласніках»

8 траўня ў судзе Чыгуначнага раёна горада Гомеля на Зінаіду Сыч было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па частцы 2 артыкула 19.11 (распаўсюджанне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ. Пастанову суда выносіў суддзя Мікалай Крупадзёраў. Вынік адміністрацыйнага спагнання пакуль невядомы.

Па звестках «Гомельскай вясны», толькі за 8 траўня ў Гомелі і вобласці адбылося 7 палітычна матываваных адміністрацыйных працэсаў, пра якія стала вядома праваабаронцам. Працэсы адбыліся ў Ельску, Жлобіне, Рагачове, Рэчыцы, Светлагорску.

Каментары2

  • Хвоя
    09.05.2024
    Краіна выкладчыкаў-экстремістаў. Усе дзеля таго каб галоўны калгаснік і яго сямейка былі ў шакаладу
  • Агееў
    10.05.2024
    Магістр тэхнічных навук гэта ступень, а не званне 🤦

Цяпер чытаюць

У Гродне выпадкова спынілі фігуранта крыміналкі за 2020 год. Ён зламаў руку міліцыянеру і сігануў у раку7

У Гродне выпадкова спынілі фігуранта крыміналкі за 2020 год. Ён зламаў руку міліцыянеру і сігануў у раку

Усе навіны →
Усе навіны

На абвінавачанні ў хлусні Atlantic апублікаваў новыя скрыншоты з урадавага чата ў Signal. Трамп адказаў новымі абразамі ў адрас галоўнага рэдактара4

Пошукава-выратавальная аперацыя ў Літве працягвалася ўсю ноч: амерыканскія вайскоўцы дагэтуль не знойдзены

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць16

Новая аперацыя гандлёвай вайны: Дональд Трамп уводзіць 25-працэнтныя пошліны на імпарт аўтамабіляў4

Колькасць палітвязняў апусцілася да 1200 чалавек2

Навукоўцы знайшлі ўнікальнага дыназаўра «дзівакаватага выгляду»

Залужны: НАТА сёння не мае моцы. Пятага артыкула там няма і не будзе23

Затанулую ў літоўскім балоце амерыканскую бронемашыну знайшлі, а вайскоўцаў яшчэ шукаюць2

Як часта трэба мыць ногі з мылам?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гродне выпадкова спынілі фігуранта крыміналкі за 2020 год. Ён зламаў руку міліцыянеру і сігануў у раку7

У Гродне выпадкова спынілі фігуранта крыміналкі за 2020 год. Ён зламаў руку міліцыянеру і сігануў у раку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць