Свет6767

Прэзідэнт Чэхіі прапанаваў Украіне аддаць тэрыторыі ўзамен за мір

Украіна ў агляднай будучыні не зможа аднавіць кантроль над страчанымі тэрыторыямі, таму зараз неабходна спыніць вайну і пачаць мірныя перамовы, заявіў прэзідэнт Чэхіі Петэр Павэл у інтэрв'ю Sky News.

Петэр Павэл. Фота: Petr David Josek / AP Photo

Такім чынам, Павэл фактычна прапануе пакінуць за Масквой тыя ўкраінскія тэрыторыі, якія на момант пачатку перамоваў будуць кантраляваць расійскія вайскоўцы. «Па будучай дамоўленасці можа быць нейкі кампраміс», — дадаў прэзідэнт.

Павэл таксама заявіў аб існуючых для Кіева рызыках прайграць вайну. Гэта, на думку кіраўніка дзяржавы, можа адбыцца, калі Захад будзе і ў далейшым праяўляць празмерную асцярожнасць, ацэньваючы пастаянна рызыкі эскалацыі. У той жа час ён перакананы, што дапамога, якую Захад аказвае зараз Украіне, з'яўляецца дастатковай для перамогі ў вайне.

Чэшскі прэзідэнт выключыў адпраўку войскаў НАТА ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць Расіі. «Украіна не з'яўляецца членам НАТА.

Мы не можам ваяваць за Украіну ва Украіне, бо гэта адразу азначала б прамы канфлікт паміж НАТА і Расіяй, і ніхто ў Еўропе такога канфлікту не хоча», — растлумачыў ён.

На думку Павэла, дыскусія аб членстве Украіны ў НАТА зараз з'яўляецца недарэчнай, бо спачатку павінна быць дасягнута мірнае пагадненне.

Чэшскі прэзідэнт таксама раскрытыкаваў «адсутнасць гнуткасці» ў еўрапейскіх краін у прыняцці рашэнняў, якія змаглі б забяспечыць хуткае павелічэнне ваеннага патэнцыялу Еўропы.

Паводле яго слоў, еўрапейскія ўрады не вылучаюць «дакладных патрабаванняў і гарантый да абароннай прамысловасці». Еўропа ж зараз сутыкаецца з самымі вялікімі пагрозамі бяспецы з часоў Другой сусветнай вайны, падкрэсліў кіраўнік Чэхіі.

Каментары67

  • Талерасты здаюць Украіну
    15.05.2024
    Гісторыя паўтараецца.
    Талерасты Еўропы паўтараюць памылку з Гітлерам.
  • Пуdzh
    15.05.2024
    Спадар Петэр Павэл усё слушна кажа. Трэба было прымаць Стамбульскія, бо тады Ўкраіна фактычна адбіла бліцкрыг і была на самых добрых перамоўных пазіцыях.
    Але мэта спонсараў Украіны іншая -- нанесці найбольшую шкоду Расеі і Ўсходняй Эўропе. І ўсялякі мір гэтаму наўпрост супярэчыць.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    15.05.2024
    антракт на 1-2-3-колькі гадоў?

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША2

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»4

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Разважае эксперт39

Яшчэ адзін банк прапанаваў здымаць грошы на касах у крамах

Трамп увёў 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША2

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць