У гістарычным комплексе «Партызанская крынічка» на Гомельшчыне правялі мерапрыемства ў гонар гадавіны пачатку вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

На ўшанаванне запрасілі былых удзельнікаў вайны ў Афганістане — іх павіншаваў кіраўнік Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Ён выказаў упэўненасць, што вайна ў Афганістане «будзе жыць у памяці людской гэтак жа доўга, як і Вялікая Айчынная».

Удзельнікам вайны ўручылі юбілейныя медалі, а затым для іх зладзілі рэканструкцыю — маджахеды з вінтоўкамі часоў Другой сусветнай супрацьстаялі савецкім дэсантнікам на БТР.
Некалькі савецкіх салдат нават трапілі ў палон, але затым былі, мяркуючы па ўсім, вызваленыя.

Вывад савецкіх войскаў з Афганістана пачаўся 15 мая 1988 года і завяршыўся 19 лютага 1989 года. Паводле афіцыйных звестак, на той вайне загінулі больш за 770 беларусаў.
Каментары