Ва Уладзівастоку бязногаму «ветэрану СВА» сусед зламаў руку — за занадта шумны пратэз
Былы вайсковец страціў ва Украіне правую нагу, а правая рука была сабрана на пласціне. Па вяртанні застаўся без жонкі. Ён адзін выхоўваў дачку і падпрацоўваў тынкоўшчыкам.

«Калі ходзіш па кватэры, пратэз грукае — дзе лесвіцу пераставіў, дзе вядро са тынкоўкай. Усё гэта не спадабалася суседу знізу. Ён пагрукаў у дзверы, я падышоў, адчыніў і адразу без слоў атрымаў вялікім бруском па галаве. Я ўпаў, і сусед пачаў мяне збіваць палкай. Натуральна, зламаў мне правую руку разам з пласцінамі. Потым я страціў прытомнасць», — расказаў «ветэран СВА» расійскім СМІ.
Цяпер ён у бальніцы, трэба зноў залечваць руку.
Каментары