Смяротнае ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса і трактара адбылося ў Рагачоўскім раёне, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Трагедыя здарылася сёння каля 8:10 на 166-м км дарогі Р-43 «мяжа Расійскай Федэрацыі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы».

56-гадовы кіроўца Mercedes-Benz 208 абраў небяспечную хуткасць руху і сутыкнуўся са спадарожным трактарам МТЗ 82.1 пад кіраваннем таксама 56-гадовага кіроўцы.

У выніку ДТЗ загінуў 61-гадовы пасажыр Mercedes.

Каментары