Пад Мінскам уначы сутыкнуліся і згарэлі два легкавікі, а кіроўцы загінулі
Адбылося лабавое сутыкненне.

Фота: МУС
Учора каля 23:40 на аўтадарозе М-4 «Мінск — Магілёў», паблізу пасёлка Прывольны 33-гадовы кіроўца Toyota, рухаючыся па сустрэчнай, учыніў лабавое з Renault, якім кіраваў 32-гадовы мінчук, паведамляе прэс-служба МУС.
У выніку абодва транспартныя сродкі загарэліся, кіроўцы загінулі на месцы здарэння.
Каментары