Здарэнні66

У Мінску безбілетны пенсіянер моцна збіў кантралёрак палкай для збору смецця

Суд вынес прысуд 63-гадоваму жыхару сталіцы, які збіў палкай кантралёрак грамадскага транспарту, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Мужчына ехаў нападпітку ў аўтобусе, маючы пры сабе палку для збору смецця з металічнымі наканечнікамі. Раптам у аўтобус увайшлі тры жанчыны-кантралёркі, якія, правяраючы квіткі, высветлілі, што пасажыр едзе задарма.

Кантралёркі папрасілі пенсіянера выйсці з салона на найбліжэйшым прыпынку. Ён раззлаваўся, аднак выйшаў. Пасля ж, прайшоўшы пешшу да наступнага прыпынку, зноў сустрэўся з гэтымі ж кантралёркамі. І так было некалькі разоў.

Калі работніца «Мінсктранса» чарговы раз перашкодзіла яму сесці ў аўтобус, мужчына тройчы ўдарыў яе сваёй палкай, таксама хапаўся рукамі і скінуў на асфальт акуляры.

Кантралёркі выклікалі міліцыю, аднак дэбашыр вырашыў схавацца. Каб гэтага не дапусціць, жанчыны пайшлі следам за ім, аднак дзядуля павярнуўся і ў адной з кантралёрак сарваў з камізэлькі відэарэгістратар, кінуў яго на асфальт, а затым паспрабаваў ударыць супрацоўніцу палкай па галаве. Тая перахапіла палку рукой, атрымаўшы пры гэтым пералом.

У выніку пенсіянера затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Віну раней не судзімы мянчук цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

Суд прызначыў дэбашыру 2 гады «хатняй хіміі» і курс прымусовага лячэння ад алкагалізму. Акрамя таго, на карысць пацярпелых спагнаная кампенсацыя маральнай шкоды — 500 і 2000 рублёў — і шкоды за сапсаваную маёмасць «Мінсктранса».

Каментары6

  • Ёсік
    20.05.2024
    Далі два гады хатняй хіміі, а іншага пенсіянера трымаюць за кратамі, часта па этапе цягаюць, зьдзекваюцца толькі за тое, што сказаў праўду аб дырэктары саўгаса. Краіну падзялілі на дзьве Беларусі - на гэтых і тых. І зрабіў гэта вусаты мужык, які ў сваіх саўгасных ручышчах нясе гэты хрустальны сасут, і бздуру ўсялякую таксама верзе.
  • рпс
    20.05.2024
    У пачатку 90-х, у незалежнай Беларусi, пенсiянеры ездiлi бясплатна, у паездах таксама.
  • Живут плохо и недолго
    21.05.2024
    Да, нн позавидуешь белорусским пенсионерам трудового фронта-обречены жить в нищете при куче болячек. Донашивают, доедают, доживают... Это мрак и позор.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю91

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць