Грамадства1717

Апублікаваны мабільны дадатак для ўдзелу ў галасаванні ў Каардынацыйную раду

З прычын бяспекі ён не будзе даступны ў Беларусі, для людзей унутры краіны будзе апублікавана вэб-версія.

Каманда Паўла Лібера апублікавала дадатак для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду. Ён даступны ў Google Play. Для платформаў Apple дадатак даступны праз TestFlight. APK-файл абяцаюць зрабіць даступным падчас правядзення выбараў.

«ІТ-спецыялісты зрабілі ўсё магчымае са свайго боку, каб вашыя даныя засталіся ў бяспецы. Тым часам, мы не можам зрабіць для вашай уласнай бяспецы больш за вас саміх. Просім вас пільна выконваць нескладаныя інструкцыі, якія вы ўбачыце ўнутры дадатку», — кажуць аўтары навінкі.

Галасаваць на выбарах у КР можна толькі з наяўным пашпартам грамадзяніна Беларусі незалежна ад тэрміну дзеяння. То бок з пратэрмінаваным пашпартам РБ можна аддаць свой голас.

«Выбаршчыкі ўнутры Беларусі, дзеля вашай бяспекі дадатак не будзе дасяжны ў РБ. Замест гэтага бліжэй да дня галасавання будзе апублікавана вэб-версія», — зазначаюць арганізатары.

Каментары17

  • Не магу дачакацца, каб прагаласаваць!
    21.05.2024
    Малайчына Павел Лібер! Працэдура галасавання выглядае надзейна і бяспечна!
  • Не светите лица и имена
    21.05.2024
    Враг не оценит а друг потеряет
  • Гервасій
    21.05.2024
    Як па мне вялікі правал у маркетынгавай кампаніі з гэтым галасаваннем, праграмай і выбарамі ў цэлым. Той раз Лібер адказваючы пра бяспеку нагаварыў пра блокчэйн і што ўсё там будзе хавацца. Адказы былі не вельмі пераканаўчымі і больш за тое выглядала што непадрыхтаваныя, ці проста была стратэгія сказаць блокчэйн і ўсе павераць. Тады я вырашыў што не буду галасаваць, бо ужо былі злівы розныя. Але зараз прачытаў інструкцыю і там стала больш зразумела. Але ўсё роўна такія рэчы трэба не ў тэксте а ў відэа ці коміксам паказваць, дзе данныя, як захоўваюцца, што такое хэш і г.д. Каб пераканаць людзей увогуле давяраць больш. І гэта правал пакуль. Таймінг таксама, за 4 дні выпусціць праграму...Дзе маркетынг і піяр выбараў ? Дзе інструкцыі ў відэа што рабіць і як. Грошай няма, то можа трэ было шукаць актывістаў якіх. Ну і ў самой праграме здаецца беларуская мова магла б быць лепшай. І не аплікацыя ніякая - а праграма! Карацей я прагаласую, але арганізацыя выбараў проста жах.

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам21

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

Парламент Германіі прыняў гістарычнае рашэнне3

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША6

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам21

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць