Грамадства66

Чатыры краіны ЕС прапанавалі адмяніць бязвізавы рэжым з Грузіяй, калі Тбілісі прыме закон аб замежных агентах

Еўрапейскія краіны разглядаюць розныя меры ціску на грузінскі ўрад.

Фота: Эхо Кавказа

Чатыры краіны Еўрасаюза — Эстонія, Нідэрланды, Чэхія і Швецыя — прапануюць адмяніць бязвізавы рэжым для грамадзян Грузіі, калі грузінскія ўлады прымуць закон аб «замежных агентах», піша Радыё Свабода.

Еўрапейскія краіны разглядаюць «розныя меры ціску на грузінскі ўрад», гавораць чыноўнікі, знаёмыя з пытаннем. Сярод іншых мер — кропкавыя санкцыі і замарозка выдзялення сродкаў з фондаў Еўрасаюза. Ініцыятары жадаюць абмеркаваць іх на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС ужо на наступным тыдні.

Для прыняцця рашэння спатрэбіцца згода ўсіх 27 краін Еўрасаюза. Аднак, па звестках The Financial Times, як мінімум адна краіна — Венгрыя — падтрымлівае грузінскі ўрад і нават прапануе ўсім краінам ЕС прыняць аналагічны.

Раней Еўракамісія заклікала грузінскія ўлады адмовіцца ад прыняцця закона «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», які крытыкі называюць аналагам рэпрэсіўнага расійскага закона аб замежных агентах. Еўракамісія зазначыла, што рашэнне «негатыўна паўплывае на еўрапейскія перспектывы Грузіі», бо законапраект падрывае грамадзянскую супольнасць і пагражае свабодзе СМІ. У мінулым годзе Грузія атрымала статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз, але перамовы аб ім яшчэ не пачаліся.

Таксама ад прыняцця закона заклікалі адмовіцца ЗША, прыгразіўшы перагледзець шматмільённыя праграмы дапамогі Грузіі і ўвесці санкцыі супраць датычных да рэпрэсій у дачыненні да пратэстоўцаў. Ініцыятар законапраекта — кіруючая «Грузінская мара» — асудзіла міжнародны ціск.

На мінулым тыдні, 14 траўня, грузінскі парламент ухваліў законапраект аб «замежных агентах» у трэцім, канчатковым, чытанні. Прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі наклала на яго вета. У «Грузінскай мары» ёсць дастаткова галасоў у парламенце, каб прэзідэнцкае вета пераадолець.

Абмеркаванне законапраекта суправаджаецца шматтысячнымі пратэстамі ў Тбілісі і ў іншых гарадах краіны. Дзесяткі тысяч пратэстуючых ужо больш за месяц выходзяць на вуліцы са сцягамі Грузіі і Еўрасаюза і патрабаваннем не прымаць «расійскі закон». На пратэстах здараліся сутычкі з паліцыяй — тая прымяняла сілу і затрымлівала пратэстоўцаў, якія, на яе думку, парушалі грамадскі парадак. У краіне таксама праходзіла студэнцкая забастоўка супраць законапраекта аб «іншаагентах».

Каментары6

  • Янка
    22.05.2024
    Вельмі дзіўны падыход. Грамадства Сакартвэлы сваімі масавымі пратэстамі яскрава прадэманстравала сваю нязгоду з прарасейскім законам. Але ў якасці падтрымцы змест санкцый у датычэнні да функцыянераў Грузінскай Мары з боку асобных краін-сябраў ЕЗ прапанауецца вяртанне візавага рэжыма. Дзе логіка?!
  • Пуdzh
    22.05.2024
    Літаральна майдан.
    Там таксама захад маніпуляваў бязвізам і еўраінтэграцыяй, ў рэшце адбыўся раскол у грамадстве і вайна.
    Такія дзеянні краін ЕЗ -- ганьба і інтэрвенцыя ва ўнутраную палітыку Грузіі.

    Дарэчы, ў сьветачы дэмакратыы, ЗША, таксама ёсць такі закон, і ніякі ён не "расейскі" :)
  • Тлумачэнне
    22.05.2024
    Janka, закон прымае выбарны парламент, парламент выбіраецца грамадзянамі. Парламент прымае закон аб замежных агентах, грамадзяне нясуць адказнасць, пазбаўляючымя бязвізу.

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →