Свет11

Назвалі абгрунтаванне для распаўсюджання натаўскага проціпаветранага парасона на захад Украіны

Гаворка пра збіццё ракет, якія патэнцыйна могуць заляцець на тэрыторыю краін НАТА, у прыватнасці, у Польшчу. Але «гэта дыскусійнае пытанне, яно звязанае з многімі абумоўленасцямі».

Пасёлак Кляшчэеўка ва Украіне, разбураны ў выніку нападу Расіі. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Спікер МЗС Польшчы Павел Вроньскі заявіў, што краіна разглядае магчымасць выкарыстання сваіх сістэм супрацьпаветранай абароны для абароны ўкраінскай паветранай прасторы ля межаў дзвюх краін. Пакуль рашэння па гэтым пытанні няма.

«Гэтае пытанне разглядаецца з юрыдычнага і тэхнічнага пункту гледжання, але ніякіх рашэнняў па гэтай справе няма», — сказаў Вроньскі польскай радыёстанцыі RMF24.

Вроньскі дадаў, што з такой просьбай да польскіх уладаў звярнуўся ўкраінскі бок.

Па словах спікера польскага МЗС, гэтую магчымасць павінны ацаніць эксперты па міжнародным праве і тэхнічныя спецыялісты.

«Напрыклад, тэхнічныя пытанні, якія тычацца далёкасці дзеяння гэтых ракет, а таксама юрыдычныя пытанні. Што будзе, калі абломкі такой ракеты знішчаць чужую маёмасць або выклічуць чыюсьці смерць, бо гэтая ракета не растае ў паветры», — патлумачыў Вроньскі.

Павел Вроньскі адзначыў, што аб перадачы Украіне сістэм супрацьпаветранай абароны гаворка не ідзе.

16 мая Зяленскі інфармаваў польскага прэм'ера Дональда Туска, што сярод цэляў Расіі — газавая інфраструктура на захадзе Украіны. Са слоў кіраўніка Украіны, разбурэнне гэтай інфраструктуры паставіла б пад удар энергетычную бяспеку Еўропы. Зяленскі падкрэсліў, што Украіна і Польшча павінны знайсці спосаб, як гэтаму процідзейнічаць.

Апошні раз расійская ракета залятала ў паветраную прастору Польшчы 24 сакавіка. Гэта здарылася ў раёне населенага пункта Асердаў Люблінскага ваяводства. Ракета пралятала над Польшчай 39 секунд. Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш тады заявіў, што польская СПА збіла б расійскую ракету, калі б была ўпэўненая, што яна накіроўваецца да нейкай цэлі на тэрыторыі Польшчы.

20 мая Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю агенцтву Ройтэрз, што «заходняя дапамога паступае ва Украіну занадта марудна, саюзнікі могуць дапамагчы нам больш непасрэдна, напрыклад, самі збіваючы расійскія ракеты над украінскай паветранай прасторай».

«Расіяне выкарыстоўваюць над Украінай 300 самалётаў. Нам для абароны нашага неба трэба як мінімум 120—130. Вы не можаце паставіць іх нам проста зараз, так? Добра. <…> Адносна самалётаў, якія ў вас ёсць на тэрыторыях суседніх краін НАТА: падымайце іх, <…> хай збіваюць цэлі і абараняюць мірных жыхароў», — заявіў Зяленскі ў іншым інтэрв'ю, амерыканскай газеце The New York Times.

Ён падкрэсліў, што не разумее, чаму краіны НАТА не могуць збіваць расійскія ракеты, калі яны ўсё роўна падымаюць свае самалёты для адсочвання траекторыі палёту расійскіх ракет.

Каментары1

  • Pepka
    23.05.2024
    Не прошло и трех лет как натовские вояры стали обсуждать закрытие неба над Украиной. Трусы невероятные, это надо было делать 2022 году.     

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць