Спіртныя напоі будзе забаронена прадаваць у суботу, 25 мая, у сувязі з правядзеннем апошніх званкоў у беларускіх школах.

Пра гэта паведамляе выданне «БДГ Деловая Газета».
Абмежаванні на продаж алкаголю былі ўведзены ў крамах і іншых аб'ектах рознічнага гандлю, але не ва ўстановах грамадскага харчавання, якія прапануюць алкаголь на разліў (рэстараны, кафэ, бары).
Час, у які забаронены продаж алкаголю, можа адрознівацца ў розных гарадах і раёнах і вызначаецца мясцовымі органамі кіравання.
У некаторых гандлёвых пунктах алкаголь нельга купіць толькі па суботах, у іншых — з суботы 8:00 да нядзелі 8:00. У нейкіх рэгіёнах краіны абмежаванні пачнуць дзейнічаць толькі пасля абеду 25 траўня. Дзесьці забарона распаўсюджваецца на продаж усяго алкаголю, а ў іншых — толькі на напоі з утрыманнем этылавага спірту 7% і вышэй. Рашэнні аб увядзенні абмежаванняў прымаюцца крамамі па ўласным меркаванні.
Каментары
ну
і пасля гэтага будуць яшчэ казаць, што свабоды ў нас, маўляў, няма
ша
kа