На таргах у Мінску 27 мая даляр знізіўся на 2,62 капейкі да 3,1721 беларускага рубля.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
У пачатку года даляр каштаваў 3,1775. А максімум быў у красавіку — 3,2809.
Еўра сёння патаннеў на 1,85 капейкі да 3,4465 рубля.
Расійскі рубель вырас на 1,28 капейкі да 3,5736 за 100 адзінак.
Кітайскі юань знізіўся на 3.87 капейкі да 4,356 за 10 адзінак.
Каментары