Свет99

Польскія спецслужбы затрымалі двух беларусаў — іх вінавацяць у падрыхтоўцы дыверсій па заданні Крамля

Як паведамляюць польскія спецслужбы і пракуратура, за падрыхтоўку дыверсій і масавых падпалаў былі затрыманыя два грамадзяніны Беларусі і адзін грамадзянін Польшчы, якія рабілі гэта па загадзе расійскага ГРУ. СМІ прыводзяць і некаторыя дэталі пра іх асобы.

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW). Фота: gov.pl

Як паведамляе польскае выданне «Рэч Паспалітая», два беларусы і адзін паляк рыхтавалі масавыя дыверсіі і падпалы гандлёвых цэнтраў, рэстаранаў і будаўнічых складоў у некалькіх буйных гарадах Польшчы.

Асноўным заказчыкам дыверсій, па версіі следства, з'яўляецца расійскае ГРУ, піша выданне.

Па інфармацыі следчых, запланаваныя падпалы былі накіраваныя на тое, каб выклікаць хаос і страх у Польшчы, нанёсшы шкоду маёмасці і людзям.

За кожны пашкоджаны ці знішчаны аб'ект выканаўцам прапаноўвалася ўзнагарода ў 10 тысяч еўра.

«Аднаму з беларусаў 37 гадоў, а малодшаму 35 гадоў. У аднаго з іх ёсць беларускі пашпарт, а ў іншага была карта паляка. Абодва жылі ў прыгарадзе і ў самой Варшаве.

Трэці затрыманы, 40-гадовы паляк, жыве ў Паморскім ваяводстве», — паведамляе «Рэч Паспалітая» са спасылкай на крыніцы ў польскіх спецслужбах і пракуратуры.

Арыштаваных беларусаў і паляка ўжо афіцыйна абвінавацілі «ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы, накіраванай на ажыццяўленне дзейнасці ў інтарэсах замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча» (ч. 1 арт. 258 КК Польшчы), а таксама «ва ўдзеле ў дзейнасці расійскай выведкі ў абмен на абяцанне атрымаць матэрыяльную выгаду ад дыверсійных і сабатажных дзеянняў на тэрыторыі Польшчы» (ч. 7 арт. 130 КК Польшчы).

Санкцыі па абодвух артыкулах прадугледжваюць пакаранне да пажыццёвага зняволення.

Каментары9

  • И.В Сталин
    29.05.2024
    расстрэлять
  • Федзя
    29.05.2024
    I тут гэтыя жопы.
  • Так
    29.05.2024
    Сапраўдныя Белые Русы

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стаў бацькам1

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць