Справу прызначаны разглядаць суддзя Уладзімір Чаравач.

Суд па гэтым артыкуле над палітзняволенай Брыцікавай пачаўся 11 сакавіка 2024 года, апошняе судовае пасяджэнне датуецца 14 сакавіка. Верагодна ў гэты дзень быў вынесены прысуд, вынік якога невядомы. Паколькі сутнасць прад’яўленых абвінавачанняў не змянілася, можна меркаваць, што прысуд быў абскарджаны ў апеляцыйным парадку і прызначана новае судовае разбіральніцтва.

Вольга Брыцікава ў траўні 2022 года выйшла на волю пасля 75 сутак арышту за выказванні супраць вайны. Была затрыманая 1 лістапада зноў па адміністрацыйным артыкуле.

Праз два дні суд прызнаў яе вінаватай у распаўсюджванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і прызначыў 15 сутак арышту. 11 лістапада яе зноў асудзілі на 15 сутак за «несанкцыянаваны пікет». Падставай для разбіральніцтва стаў малюнак з надпісам «Не вайне», які Вольга апублікавала ў сацсетках. 

Вольгу паўторна затрымалі ў жніўні 2023 года па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства паводле ч.1 арт. 361 ч.2 КК («публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве»). Аднак у ходзе следства абвінавачанне было змененае.

Чытайце таксама:

КДБ затрымаў падлеткаў, якія рабілі выбухоўкі. Прапагандысты вінавацяць іх у падрыхтоўцы тэрактаў

«Некалькі гадзін кружыў па Мінску, правяраючы сачэнне». Экс-дырэктару Добрушскага фарфоравага завода далі дзевяць гадоў

Апеляцыю журналіста Карнея адхілілі, ён рыхтуецца да калоніі, скардзіцца на цыгарэтны дым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2