Эканоміка33

Прагноз Сусветнага банка па росце сусветнай эканомікі палепшаў. Што наконт Беларусі?

Сусветны банк у сваім свежым дакладзе аб глабальных эканамічных перспектывах перагледзеў свой больш ранні прагноз па росце сусветнага ВУП — чаканні арганізацыі сталі больш аптымістычнымі.

Фота: Per-Anders Pettersson / Getty Images

 У дакуменце ўказана, што пасля некалькіх гадоў шокаў рост сусветнай эканомікі застанецца стабільным у 2024 годзе, а потым паскорыцца ў бліжэйшыя пару гадоў, у тым ліку дзякуючы асцярожнаму змякчэнню грашова-крэдытнай палітыкі па меры паступовага зніжэння інфляцыі, піша myfin.by. 

У пачатку года спецыялісты Сусветнага банка прадказвалі рост глабальнага ВУП на ўзроўні 2,4%, аднак зараз чакаюць, што ён складзе 2,6%. 

Паводле ацэнкі арганізацыі, эканомікі развітых краін вырастуць у 2024 годзе ў сярэднім на 1,5%: у ЗША — на 2,5%, у еўразоне — на 0,7%, у Японіі — на тыя ж 0,7%. Для краін, якія развіваюцца, сярэднія тэмпы будуць на ўзроўні 4%: для Індыі — 6,6%, Кітая — 4,8%, Нігерыі — 3,3%, Расіі — 2,9%, Саудаўскай Аравіі — 2,5%, Бразіліі — 2%. 

У той жа час у 2025 і 2026 гадах рост ВУП планеты павінен скласці 2,7%. 

Пры гэтым у арганізацыі адзначылі, што глабальныя эканамічныя перспектывы ўсё яшчэ застануцца слабымі, асабліва ў краінах, што развіваюцца. На гэта ўплываюць рызыкі эскалацыі геапалітычнай напружанасці, далейшай фрагментацыі гандлю і больш высокіх працэнтных ставак, а таксама стыхійных бедстваў, звязаных са змяненнем клімату. 

Прагноз Сусветнага банка адносна эканомікі Беларусі на гэты раз застаўся нязменным у параўнанні з ацэнкай, зробленай у красавіку: ВУП нашай краіны ў 2024 годзе павялічыцца на 1,2 працэнта, у 2025 годзе — на 0,7 працэнта, у 2026 годзе — на 0,5%.

Каментары3

  • Acab
    12.06.2024
    Наваражы, наваражы, наваражыла, што буду спяваць.
    Спадар Тіхановіч са спадарыняй Паплаўскай пра эканамічныя прагнозы і сусьветныя шклянкі
  • Вопросы
    12.06.2024
     Мне непонятно, как , Всемирный банк, рассчитывает показатели роста для РБ и РФ ???
    Ведь и та, и та тотально фальсифицируют статистику, как и секретят статистику.
     То, что, официально, озвучивается РБ и РФ подогнано под пропагандисткие штампы и пропагандистскую шелуху, а что под ней?, то, наверно, и сами озвучивающие не знают, и не понимают.
     Да, можно порадоваться  бумажной цифири, но что делать с тем, что РБ и РФ закрылись от передовой медицины, лечащих лекарств, передовых технологии и Законов, которые обслуживают интересы страны и проживающих в ней Народов, а не интересы власти ?
     Посмотрите на катастрофу автомобильного рынка, либо китай-сарай от 20000 у.е, либо битки из Европы и США за те же деньги, на катастрофу ширпотреба, который изготовлен в китайских подвалах и вреден для здоровья, но продается по цене качественного продукта. И так всюду, что и где, касается качества и уровня жизни простого человека.
     И да, Запад, решил цивилизационно разойтись с Россией и РБ лукашенко, на многие десятилетия.
     Понятно, что лукашенко и путину, чартером привезут и качественную медицину, и лечащие лекарства, и передовой автопром, одежду, продовольствие, а что делать с вымирающим народцем РФ и РБ и их бумажным ростом экономики, за счёт выпуска танков, бмп, снарядов, патронов, автоматов ?
  • Андрей
    13.06.2024
    Вопросы, что то мне подсказывает, что вы на том самом "западе" не жили совсем. Вы наверно не в курсе, что для того чтобы на западе к вам с орая приехала, вы буквально подыхать должны. А записаться к узкому врачу - очереди нэот полу года до нескольких лет. Про "качественные" товары. Вы давно что то европейское покупали? Продукты по большей части химоза. То что в лидлах, ашанах и карефурах - жёсткая химия. Товары во всех крупных сетях просто редкий китайский шлак. При этом ценник на товары уже выше чем в Беларуси. Ещё года два назад была ситуация с ценами иная совершенно. Но сегодня ноутбуки эпл, и условный робот пылесос сяоми модно в Беларуси купить дешевле.

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына7

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў заявіў, што Мінск адкажа на наўмыснае прымяненне Кіевам дронаў па Беларусі13

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу8

Жыхар Баранавічаў сабраў другі ўраджай клубніцаў1

Да арганізацыі нападу на Волкава датычны былы паліцыянт з Латвіі. Цяпер ён уцёк у Расію2

У небе пад Іўем была незвычайная з'ява ФОТАФАКТ1

Расіяне ўдарылі па бальніцы ў Сумах: шэсць чалавек загінулі3

Поп-ідал Лана Дэль Рэй выйшла замуж за гіда па кракадзілах1

Эколага Таспаева з Мядзела цягалі па адміністратыўках — а цяпер за гэта ж завялі і крымінальную справу2

Слівы з патэльні з кардамонавым ёгуртам — рэцэпт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына7

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына

Галоўнае
Усе навіны →