Каментары да артыкула

Чамадан — вакзал — Расія! Адкуль гэтая фраза?

  • Сакавік
    20.06.2024
    Ох, знайшліся абаронцы няшчасных расейцаў. Аніякай спагады расейскім акупантам!
  • *_*
    20.06.2024
    Скульптура «Чамадан — вакзал — Расія!»

    чамадан-трыкалор на чырвона-зялёнай цялеге

    https://nashaniva.com/345207

  • Янка Купала
    20.06.2024
    Заспрачаўся кажух з ватай,
    Адагнаўшы згоду,
    Хто з іх лепшы, карыснейшы,
    Хто якога роду.

    Вата кажа: «Што ты значыш
    Мне, кажух касматы?
    Я чужыя знаю землі —
    Ты ж — сяло ды хату!»

    «Праўда, праўда,— тут гаворыць
    Ёй кажух-маруда,—
    Я жыхар зусім тутэйшы,
    Ты ж адно — прыблуда!»

    1913
  • *_*
    20.06.2024
    звар'яцець. 100 год таму... геній
  • дапоўню Класіка
    20.06.2024
    Шлях на радзіму зусім не цяжкі.
    Рэчы пакуйце ў валізкі, мяшкі,
    вяжыце ў транспартныя пакеты
    і на святло "рускага свету"
    ляціце, ляціце, нібы матылі.
    На адну сёмую цвердзі Зямлі,
    дзе балалайка, бярозкі, мядзведзі,
    ракеты, хакей і газавы вентыль.
    У краіну, з якою вы хочаце зліцца,
    каторая ў марах вільготных вам сніцца.
    Нашто сабе доўжыце беды, пакуты?
    Ніхто не трымае, няма на вас путаў.
    У самалёт, машыну, цягнік,
    каб нават дух ваш праветрыўся, знік.
    Шчасця сляза пацячэ па шчацэ,
    калі вас справадзім.
    Хусцінкай у руцэ махаем услед пад "Прощанье славянки".
    Ванькі, гоў хоўм з беларускага ганка!
    Па вас сумаваць мы, па праўдзе, не будзем.
    Вакол ёсць таксама годныя людзі.
    Бывайце здаровы, жывіце багата.
    Вы - у вашых ізбах, а мы - у сваіх хатах. (2018)
  • *_*
    20.06.2024
    дарэчы, а калі з'явілася найменне "вата"? пасля 2014? ці на 100 год раней?
    няўжо 100 год таму прыблуд ужо называлі ватай?
  • Так
    20.06.2024
    ад тых, хто настальгуе па агульнай савецкай Радзіме, да ўльтраправых нацыяналіста
    А дзе тэрмін ультралевых на камуністаў і розных homo sovieticus?

    Ці "ультра" могуць быць толькі з аднаго боку, бо такая мода так пісаць у некаторых СМІ?
  • Ня-на-вісць да рускагаміру 
    20.06.2024
    рузкий мир, узелок-телега-раша!
  • Белорус
    20.06.2024
    Чемодан - вокзал - Польша!
    Вот где правда жизни. )))
  • Так
    20.06.2024
    Дарэчы, неяк надаўна Мартынава казала, што нібыта Пазняк напужаў рыторыкай "Чамадан — вакзал — Расія!". Тая самая былая беларуска лукашэнкаўская "журналістка", якая заступаецца за расейскую мову і нават выкарыстоўвае расейскі прапагандысцкі тэрмінм "мовный талибан".
  • Мемуары
    23.06.2024
    Так, гжта не пазьнякоўскі лозунг. Пазьняк палохаў народ сваім дзіўным жаданнем супроцьпаставіць сябе існуючай сітуацыі, але Пазьняк ніколі нікога не выганяў. Мартынава нешта выдумала. У Беларусі "чамадан-вакзал-Расія" была народная крычалка персанальна на адрас асобных аматараў інтэграцыі, а не на адрас нейкай сацыяльнай ці этнічнай групы.
  • Дзякуем сп. Раўбічу
    21.06.2024
    Раўбіч жжэ, Раўбіч паліць
  •