У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II
Экспазіцыі будуць прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя.
Музейны комплекс плануюць узвесці ў парку Горкага побач з храмам святых Царскіх Страстацерпцаў — у такім чыне ў РПЦ была кананізавана сям'я апошняга расійскага імператара Мікалая II.
Новыя музеі будуць прысвечаныя падзеям пачатку XX стагоддзя, піша «Магілёў анлайн». Сярод асноўных тэм — Першая Сусветная вайна, Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі, сям'я Мікалая II, георгіеўскія кавалеры, Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.
Тэрміны рэалізацыі праекту пакуль не называюцца, аднак ужо ёсць эскізы архітэктурнага ансамбля.
У Магілёве ў 1915-1917 гадах знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага арміі Расійскай імперыі. Тут першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі правёў Мікалай II.
Каментары
Гэты цар нясе прамую адказнасць за распаўсюд Першай сусветнай вайны на нашу тэрыторыю. Нясе прамую адказнасць за "вялікі зыход" - масавую дэпартацыю беларусаў з Беларусі арганізаваную расейскімі акупантамі пад час Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе. Тады з Беларусі была дэпартавана больш за 2 мільены нашых жыхароў на Паволжа большасць з якіх загінула ад голаду на пачатку 20-х і толькі крупіца здолела вярнуцца назад у Беларусь. Што яшчэ зрабіў гэты цар у самыя цемныя, не адукаваныя часы царызму ганьбы і вынішчэння людской годнасці калі народ ад світанку і да поўначы гнуў спіну на памешчыка чужынца, калі народ не мог і людзьмі звацца? Навогул сянняшнія акупанты, учорашнія камуністы, возьмуць на сябе смеласць і адказнасць прызнаць што іх цара-крывавага нарэшце расстралялі па загаду іх куміра Леніна ды Дзяржынскага?